Старонка 225
◀ / 330 ▶
золою. На дварэ пашаравала лыжкі. Самавар пашарованы,—аж блішчыць! В. Старына. Пашарпаць, дзс. (прм. пашарпаны) — подрать на мелкие кусочки. 'К відзіш пашарпаў жакетку ў карчох! (знач., выкапывая корчи, пни). Надзеў пашарпаныя штанэ. В. Старына. Пашкадаваць, дзс. — пожалеть. Пашкадуяш посьля, чалавеча, але позна будзя. Пашкадавоў мне куска хлеба даць. В. Старына. Пашкодзіць, дзс. — повредить. Мусіць яда пашкодзіла, што жывот баліць. В. Старына. Пашмат, прс. — помногу. Ня бяры зараз пашмат, а патрошку. В. Старына. Пашня, і, ж. — пахота. Сваю пашню й адным канём ураблю. В. Старына. Пашпурляць, дзс. — пошвырять. Пашпурлёў каменьня ў вадну кучу. В. Старына. Паштырхаць, дзс. — потолкать кого в драке. П'янага паштырхалі троха ды пусьцілі. В. Старына. Пашукаць, дзс. — поискать чего. Пашукай, дзе мая сьвіта. В. Старына. Пашчасьціць,-цца, дзс. безас. — посчастливиться. Пашчасьціла яму: брат з Амэрыкі прыслаў таляраў. Пашчасьцілася маладзіцы: папала сабе добрага прымака. В. Старына. Пашэньціць, дзс. безас. — посчастливиться. Але пашэньціла Юрку: з лесу прыцёг калоду й ніхто ня злавіў. В. Старына. Паямчэць, дзс. — стать быстрейшим, более лёгким. Мая баба паямчэла, ік атсьцёбаў яе. В. Старына. Певень, пёўня, м. — петух. Наш певянь адбіўся ат сваіх курэй. Панясу пеўня на места прадаваць. В. Старына. Пекануць, дзс. — 1) быстро коснуться горячим или раскалённым железом. Ня тарчы тут пад рукамі, ато ашчэ гарачым шылам пякану. —2) быстро ужалить, укусить. Пчала пяканула жалам. Блыха нейдзя пяканула за нагу. В. Старына. Пекла, а, н. — 1) ад. Будзяш ты за сваю работу ў пекля чэрцям смалу вазіць. — 2) тяжелое житье. Ета ня жыцьцё, а пекла нейкая. В. Старына. Пелька, і, ж. — прорубь в реке. Чуць быў ня ўтапіўся: ускочыў у пельку, але людзі выратавалі. В. Старына. Пена, ы, ж. — 1) пена. Пена йз рота пашла. — 2) пеня. На стрыхоўку пена нарасла. В. Старына. Пенчаны, прм. — пеньковый. Парваліся пянчаныя набярдкі. В. Старына. Перабежышча, а, н. — место перебегания. У раўку воўчая пярабежышча. В. Старына. Перабівацца, дзс. (зак. перабіцца) — 1) понапрасну ездить или ходить куда и утомляться. Скажы, хай людзі зоўтра ня пярабіваюцца і напрасна ня едуць сюды. Дарам толька пярабіўся: у сяльсавеця нікога ня было. — 2) перебиваться — бедствовать. Пярабіваямся с хлеба на квас. В. Старына. Перабіваць, дзс. (зак. перабіць) — расстраивать сделку, прерывать разговор, работу и проч. Чалавек угаварыўся купіць, дык нечага яму пярабіваць. Ня пярабівай яго, хай кажа. В. Старына. Перабіраць, дзс. (зак. перабраць, прм. перабраны) — отбирать лучшие экземпляры. Зоўтра будам пярабіраць картоплю на насеньня. Пяраброў крупы ат усякаі бузы. У каламашца пярабраная картопля. В. Старына. Перабірачка, і, ж. — переборчивость. За пярабірачку выбраў гарачку (або: выбраў няўставачку, нябарачку). Прык. В. Лядцо, Пух. р. Пяраборлівы, прм. — привередливый. Які-ж ты пяраборлівы: што ні дай, усё ня смашная яму! В. Старына. Перабытны, прм. — могущий быть пережитым. Дзела гэта пярабыт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 330 ▶