Парыла, ы, ж. — медуница (Spiraea Ulmaria L). С. Блужа. Пух. р.
Парыць, дзс. — 1) запаривать что. Буду парыць мякіну.—2) сильно бить кого. І давай яго парыць, падаброўшы пад сібе! В. Старына.
Парышчыцца, дзс. — иметь случку (о суке). Парышчылася наша сука. В. Старына.
Парэчкі, чак, мн.—смородина красная (Ribes rubrum L). Завялі ў садку сваіх парэчак. В. Старына.
Пас, а, м.—ременный или веревчатый провод в машыне. Пас скінаўся с кола, дык і малатарня стала. В. Старына.
Паса, ы, ж. (польск. fosa, faska) — кадушка для ссыпания зерна. Насыпалі пасу жыта. В. Турэц, Сьміл. р.
Пасага, і, ж.—приданное. У пасагу дацэ далі карову і сто рублей. В. Старына.
Пасад, а, м. — 1) ряд хлебных снопов, положенных от стены до стены для обмолота цепами. За дасьвецьця пасад жыта змалацілі. — 2) в свадебном обряде,—место, куда сажают невесту. „Ацец і маці, і добрыя людзі! благаславіця маладую на пасад завесьці". В. Старына.
Пасак, ска, м.—гл. Папруга. У сядзёлца ашчэ крэпкі пасак. В. Старына.
Пасакатаць, дзс.—1) пощебетать (о курице). Куры пасакочуць ды сьціхнуць. — 2) быстро поехать. Ік сеў на драбінкі, дык і пасакатоў! В. Старына.
Пасарамаціць, дзс. — постыдить. Што,—але хоць ужо пасарамачу етага прахвоста пярад людзьмі! В. Старына.
Пасасьцягваць, дзс. — стягивать, посшивать дыры в одежде. Німа часу пасасьцякваць кажух. В. Крамяні, Пух. р.
Пасачыць, дзс.—последить. Пасачы, куды курыца пойдзя несьціся. В. Старына.
Пасварыцца, дзс.—поссориться. Ну й чалавек ён: кругом с усімі суседзямі пасварыўся! Яны пасварыўшыся, дык ня гавораць. В. Старына.
Пасеі, яў, мн. — шелуха от просеивания муки. Ня добра памолата: з мукі шмат вышла пасеяў. В. Старына.
Пасека, і, ж — поле, расчищенное от леса. Выкарчавалі пасяку пад жыта. На пасяца пасеялі пшаніцу. В. Старына.
Пасёрбаць, дзс.—похлебать. Пасёрбай крупнічку з малаком. В. Старына.
Пасердаваць, дзс.—посердиться. Ён такі чалавек: пасярдуя троха ды атойдзя. В. Старына.
Пасівець, дзс.—поседеть. Пастарэў, пасівеў Трапан, і ня пазнаць яго. В. Старына.
Пасількавацца, дзс.—подкрепиться пищею. Пасілкавоўся троха: скварку сала з блінам ізьзеў. В. Старына.
Пасілкаваць, дзс.—осилить. Аднаму, браця, ня пасілкаваць тут. В. Старына.
Паска, і, ж.—пасха. На паску салдат наш дамоў прышоў. Паска йдзе, трэба растарацца мукі на піраге. В. Старына.
Паскакаць, дзс. — поплясать. Ці паскачаш, ці паплачаш. Прык. Х. Самін, Пух. р.
Паскалак, лка, м. — отломок полена. Маўчы ты, халера, ато паскалкам у зубы суну! В. Старына.
Паскародзіць, дзс. — поборонить зябь, пар. Пад авёс паскародзіў ужо. В. Старына.
Паскароміцца, дзс. — покушать скоромного. Забыўся, што сягоньня пятніца, узёў ды паскароміўся. В. Старына.
Паскідаць,-цца, дзс. — посбрасывать,-ться. Кот паскідоў жбанке с паліцы. Гарбузэ паскідаліся іс страхі ды пабіліся. В. Старына.
Паскрыгаць, дзс. — поскрежатать. Толька зубамі паскрыгаў ад злосьці. В. Старына.
Паскуда, ы, аг. — нечистоплотный человек. Паскуда й рук ня памыя есьці. В. Старына.
79 👁