Старонка 215
◀ / 330 ▶
Паплюхаць, дзс. — гл. Плюхаць. Некуды-ж ён паплюхаў па дажджы? В. Старына. Папнуцца, дзс. — гл. Пнуцца. Ня вельмі што ты папнесься сюды! В. Старына. Папокаць, дзс.—потрескаться (о многих предметах или-же об одном в нескольких местах). Аж два камінке папокалі. Папокала шклянка. В. Старына. Папалудні, прс. — после обеда. Папалудні і паедам па снапэ. В. Старына. Папомніць, дзс. — вспомянуть, припомнить. Папомніш-жа ты маё слова, чалавеча! скажаш, што проўду табе Васілёк казоў! В. Старына. Папонка, і, ж.—гл. Лясёнка. Прынесла коровя папонку травы. С. Амельна, Пух. р. Папоркаць, дзс. — попороть, потревожить. Папоркаў чмялькоў пад мяжою,—дык яны гудуць! Ня еў ён яешні, а толька папоркаў. В. Старына. Папрадаць, дзс. — прясть относительно непродолжительное время. Хоць увечара ўжо папрадаю, ато ўдзень усё некалі было. В. Старына. Папраніць, дзс.—побить белье вальком — „пранікам". Папраніла пасьцелкі й дзяругі, дык будуць бялейшыя. В. Старына. Папраўляцца, дзс. (зак. папрравіцца)—1) поправляться. Ціпер яны паправіліся: лепяй жывуць. — 2) выздоравливать. Наша хворая ўжо паправілася: сама ходзіць. В. Старына. Папраўляць, дзс. (зак. паправіць, прм. папраўлены)—исправлять. Ніхто ня просіць цібе папраўляць тут. Боты папраўляны, ня павінны цісунць ног. В. Старына. Папрацаваць, дзс.—поработать, потрудиться. Даволяй папрацавоў ён за свой век. В. Старына. Папруга, і, ж.—подпруга. Парвалася конская папруга, — трэба ісшыць. В. Старына (Пр. Пасак). Папружка, і, ж. — ременный пояс. Падпяразоўся папружкаю. Ушпыліў яму добра папружкі! В. Старына. Папрышчыцца, дзс. — покрыться прыщами. У нашуй Алены ўвесь твар папрышчыўся. В. Старына. Папрэгчы, дзс.—пожарить (о зерне и маслах). Крошку ё бобу, дык і той вам хочацца папрэгчы. В. Старына. Папсаваць, дзс.—попортить. Майсьцяр с цібе—толька дошчачкі папсавоў мне! В. Старына. Папудзіць, -цца, дзс. — попугать, -ться. Бяжы, сынку, папудзь там курэй на каноплях! Коні папудзіліся ды ік пабягуць!.. В. Старына. Папускаць, -цца, дзс. (зак. папусьціць, -цца)—поддаваться кому, уступать. Свайго ня трэба папускаць задарам нікому. Ня папускайся яму, глядзі! Калі раз папусьцісься сваім братом, дык абдураць яны цібе, ік будзяць дзяліцца. В. Старына. Папутаць, дзс.—спутать (говорится о многих). Коні папуталі, а самі прыляглі. В. Старына. Папушынка, і, ж.—почка. На вярбе вялікія ўжо папушынкі. На яблыня нешта мала відаць папушынак. В. Старына. Папхнуцца, дзс. — потащиться. Папхнуўся с клункамі па гразі. В. Старына. Папырскаць, дзс.—побрызгать. Слабы быў дожджык — толька што зямлю папырскаў. В. Старына. Папытаць, дзс.—спросить (кого). Папытай брата, мо' ён броў мой тапор. В. Старына. Папытацца дзс.—спроситься (у кого). У людзей папытайся, калі сам ня ведаеш. В. Старына. Папэцкаць, дзс. (прм. папэцканы)—попачкать. Рукі папэцкаў у цеста. Хлеб папэцканы, а ён есьць. В. Старына. Папярок, прс.—1) поперек. Як ты лёг — папярок ложку? — 2) наперекор (говорить). Нечага казаць папярок свайму бацьку. В. Старына. Папярхнуцца, дзс. — поперхнуться. Папярхнуўся ядучы. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 330 ▶