Старонка 201
◀ / 330 ▶
Паддобрывацца, дзс. (зак. паддобрыцца) — поддабриваться, подольщаться. Бачыш, чуя, што трэба будзя прыці ў пазыку, дык стоў паддобравацца. Паддобрыўся к етаму дурню ды выманіў у яго ножык. В. Старына. Паддрыпацца, дзс. — обрызгаться грязью. Дзе-ж ты етак паддрыпаўся: уся сьвіта ў гразі? В. Старына. Паджылы, прм. — пожилой. Ён так сабе, паджылы чалавек, ня малады ўжо. В. Старына (Пр. Падбылы). Падзейкаць, дзс. — поговорить. Падзейкаюць троха людзі ды сьціхнуць. В. Старына. Падзёньнік, а, м. (жан. падзёньніца) — поденщик. На работу давядзецца ўзяць аднаго падзёньніка. Падзёньніцам ашчэ трэба заплаціць. В. Старына. Падзівавацца, падзівіцца, дзс. — подивиться, поизумляться. Ё, на што тут падзівавацца! Падзівіліся людзі, паглядзелі ды пашлі. В. Старына. Падзіў, ва, м. — порча глазом; лечат заговорами. Дзіця хворая на падзіў, дык і ня сьпіць уночы. „Няхай ат Рамана атойдуць падзівы, і падумы, і урокі“. З загавору. С. Навасёлкі, Пух. р. (Пр. Урок). Падзьмуць, дзс. — подуть. Вой які ён слабы: вецяр падзьме, дык і паваліцца! В. Старына. Падзяка, і, ж. — благодарность. Ні якаі падзякі табе ніхто ня дасьць за тваю турботу. В. Старына. Падзякаваць, дзс. — поблагодарить. Падзякуй цётца за гасьціняц. Ніхто й падзякаваць ня хоча за маё дабро. В. Старына. Падзяўбці, дзс. — поклевать. Вяраб'е напалі на каноплі, мусіць хочуць даўшчэнту падзяўбці іх. В. Старына. Падказваць, дзс. (зак. падказаць) — 1) подсказывать. Другім ён умея падказваць, а ік самому прыдзяцца гаварыць, дык маўчыць. Яму з боку падказоў нехта, што казаць. — 2) доносить. І мая-ж другі ахвоту падказваць, дзе што робіцца. Людзі падказалі, дзе ён пахавоў крадзяная. В. Старына. Падказчык, а, м. — 1) подсказчик. Хаця ты ня будзь падказчыкам, ня гавары за яго. — 2) доносчик. Ігнат першы паказчык у сяле: ета ён выдаў усіх, хто езьдзіў у лес. В. Старына. Падкалотка, і, ж. — кусочки мяса и сала, изжаренные в жидком тесте. На сьнеданьня была патталотка з блінамі. В. Старына. (Пр. Мачаньне). Падкасваць, -цца, дзс. (зак. падкасаць, -цца) — подбирать низ одежды. Тут ня глыбокая вада: можна й ня падкасваць сарочкі. Падкасала яна спадніцу аж па пуп. Падкасвайся каб ня замарацца. ды йдзе так! Так ня йдзі, падкасайся, каб у гразь ня ўробіцца. В. Старына. Падкаціцца, дзс. — 1) подкатиться. Аж пад ганак падкацілася палена. — 2) перен., подольститься. Падкаціўся, каб абдурыць яго В. Старына. Падкі, прм. (скар. падак) — падкий. Ого, які ён падкі на чужоя! На чужоя дабро ўсякі падак. В. Старына. Падкідаць, дзс. (зак. падкінуць) — 1) подбрасывать. Ён умея высока падкідаць каменчыкі ўгару. Падкінь бліжай палена. — 2) незаметно класть что во дворе или в избе. Нехта нарадку падкінаў нам у хлеў. Нашто ты падкідаяш мне чужоя, я ня хачу. — 3) класть, давать корм домашним животным. Падкінь каню сена. В. Старына. Падкрапіцца, дзс. — слегка подкрепить силы едою. Падкрапіўся троха, ашчэ парабпю з гадзіну. В. Старына (Пр. Пакрапіцца). Падла, ы, ж. — 1) падаль. Сабакі нейкаю падлу папалі ды цягаюць. — 2) бран. слово. Падла сьмярдзючая, што ты з міне кпіш! В. Старына. Падласіца, ы, ж. — ласка, ласочка. Ня дала карова малака: мусіць, падласіца выссала. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 330 ▶