Старонка 184
◀ / 330 ▶
Нарасьць, і, ж.—нарост. Якая-ж вялікая нарасьць у каня на назе! На яблынца нейкая нарасьць узялася. В. Старына. Нараўне, прс. — наравне, одинаково. Абоя нараўня—адно благоя й другоя ня лепшая. Баба а чорт нараўня. Прык. В. Старына. Наробіць, дзс. — испачкать испражнениями. Малоя наробіла на лаўку. В. Старына. Нарог, а, м.—лемех, сошник. У плузя зьезьдзіўся нарог. В. Старына. Наруганьне, я, н. — прекословие. Я цібе, хлопча, 'к бачыш, атучу ат етага наруганьня! В. Старына. Наругацца, дзс.—прекословить. Ніхто ня наругаяцца свайму бацьку. В. Старына. Нарушыць,-цца, дзс.—тронуть,-ться с места. Нарушыў часэ, — ціпер папраўляй. Нешта нарушылася ў сярэдзіня. В. Старына. Нарыхтаваць,-цца, дзс.—наготовить, приготовить,-ться. Нарыхтавоў мяшке ў млын. Куды нарыхтавоўся йці? В. Старына. Нарыца, ы, ж. — 1) болезнь у лошадей, когда появляются на шее, на плечах и холке гнилые места и делаются провалы (иногда с поражением мозга в костях) от нагнета сбруей. У каня на грэбяні нарыца. В. Старына.— 2) в ругательном см. От нарыца ета кабыла: ік спудзілася да панесла ў бок!.. В. Старына. Нары(т)шнікі, аў, мн.—гл. Набердкі. Парвалісі пянчаныя нарышнікі. В. Крамяні, Пух. р. Нарытнікі-то твае добрыя, але на каня малы. В. Турэц, Сьміл. р. Нарэчыцца, дзс.—натолкнуться. Добра, што нарэчыліся свае людзі, ато ўтапіў-ба каня з возам у рацэ. В. Старына. Насакатацца, дзс. — 1) накудахтаться (о курице). Гані курыцу вон, даволяй яна ўжо тут насакаталася. — 2) наболтаться. Бабы добра насакаталіся сабраўшыся. В. Старына. Насарамаціць,-цца, дзс. — насрамить,-ться; настыдить,-ться. Насарамаціў шэльму пярад усімі мужчынамі. Толька сам насарамаціўся пярад людзьмі. В. Старына. Насенка, і, ж. — семенной клевер или картофель. С паўганькоў пакінаў канюшыны насенкі. У пограбя асталася картопля насенка. В. Старына. Насенны, прм. — семянной. У кадоўбчыку насенны авёс. Насенная пшаніца. В. Старына. Насеньне, я, н.—1) семена различн. хлебов. Сяголята шмат у каго ня хваціла насеньня. — 2) в перен. см., скверный человек. От насеньня! німа халеры на яго!.. В. Старына. Насеньнік, а, м. — семечко тыквы (гарбза). Насушылі торбачку насеньнікаў. В. Старына (Пр. Гарбузік). Насёрбацца, дзс.—наесться жидкого, производя при гэтом особые звуки от потягивания пищи ртом. Насёрбаўся крупніку з малаком. Насёрбаўся буракоў. В. Старына. Насілы, насілкі, лак. мн. — носилки для сена и соломы. У хлеў укінаў двоя насілак саломы. В. Старына. Сена трэ'йсьці насіць, а тут насілы нехта ўзяў. С. Амельна, Пух. р. Насіцца, дзс.—1) носиться,—быстро ходить или бегать, суетясь. Носіцца, ік кот с сялядцом. Носіцца, ік курыца з яйцом.—2) в перен. см., чваниться, гордиться. Што выбралі яго за старшыню, дык ня ведая, як насіцца! В. Старына. Наскаваць (каго кім), дзс.—натравить собакою. Наскавоў сабакам парасят. В. Старына. Наскокам, прс. — с налёту, внезапно. Наскокам наляцеў на яго ды атаброў. В. Старына. Наскочыць, дзс. — наскочить. А што: наскочыў на свайго? В. Старына. Наскрозь, прс.—насквозь, напролёт. Дошка ня тоўстая: цьвых пройдзя наскрозь. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 330 ▶