Старонка 182
◀ / 330 ▶
Намуляць, дзс. — насаднить. Намуляў нагу, аж нельга хадзіць. В. Старына. Намуштраваць, дзс.—пробрать. Намуштравоў добра етага гіцля. В. Старына. Нанач, прс.—наночь. Па дарозя заехалі нанач у нейкая сялцо. В. Старына. Нанова, прс.—наново, вновь. Прыдзецца пярарабляць усё нанова. В. Старына. Напавер, прс. — в кредит. Дастоў хлеба напавер. Ціпер у крамах напавер ня продаюць. В. Старына. Нападацца, дзс.—1) набегаться. Нападаўся хлапец за дзень за статкам, ік быў у падпасычах. — 2) наработаться. За дзень нападаяся с етаю работаю на полі, а ўвечар дома йзноў што-небудзь рабі.—3) нахлопотаться. Ці мала я нападаўся, пакуль дастоў тую пазыку! В. Старына. Нападаць, дзс. — 1) набрасываться, накидываться на что. Мухі так і напалі на цукар.—2) набрасываться с бранью на кого. Нашто нападаць вельма на малога? В. Старына. Напазычаць, -цца, дзс. — надавать, -ться или набирать, -ться много в долг. Напазычоў людзям свайго начыньня, а ціпер хадзі сысквай. Чорт яго напазычаяцца каждаму! Даволяй і так ужо напазычоў,—хаця-б аддаць. Ня напазычаясься-ж кажды раз. В. Старына. Напакутвацца, дзс. — настрадаться. Ці мала ён напакутваўся, пакуль дзеці падрасьлі да сталі памагаць? Напакутуваліся сяголята людзі с сенам—усё было заліло. В. Старына. Напал, прс. — пополам. Разрэзалі яблык напал. Пярарэж дошку напал. В. Старына. Напа(г)луміць, дзс. — напомнить, дать указание. Але ўсякі час трэ' напалуміць. В. Крамяні, Пух. р. Нехта яму напаглуміў: сам-ба ня дагадоўся етак зрабіць. В. Старына. Напарстак, стка, м.—напёрсток. Бяз напарстка пакалола пальцы, шыючы. В. Старына. Напаскудзіць, дзс.—напачкать, насорить. Вот сьмярдзіць: мусіць кот нейдзя напаскудзіў. Сваею работаю толька ў хаця напаскудзілі. В. Старына. Напастоліць, дзс. — удовлетворить кого, давая что. Ліха яго ўсіх напастоліць! В. Старына. Напасьля, прс. — после. Напасьля ўсіх прышоў. В. Старына. Напасьць, і, ж. — напасть, неожиданное бедствие. От напасьць нейкая: за двоя сутак усе парасята паздыхалі! В. Старына. Напасьць, і, ж.—навет, подозрение. Дарам на чалавека напасьць ты наводзіш. В. Старына. Напаўзьці, дзс. — наползти. І трэба-ж етым мурашкам напаўзьці сюды! В. Старына. Напачатак, прс.—сначала, на почин. Напачатак скосім за ракою. На пачатак набяром большага каменьня. В. Старына. Наперад, прс. —1) впереди. Ты йдзі наперад, а я ззаду. — 2) прежде, заранее. Наперад нечага загадваць, як яно будзя. В. Старына. Наперакор, прс. — наперекор. Усе баяцца яго, ніхто й слова яму напяракор ня скажа. В. Старына. Наперціся, дзс.—нажраться. Напёрся аднае картоплі з расолам. В. Старына. Напілаваць, -цца, дзс. — напилить, -ться. Напілавалі дошчак на падлогу. Напілавоўся дроў, аж рукі баляць. В. Старына. Напільнік, а, м.—напилок. Тупы напільнік: ані ня бярэ пілы. В. Старына. Напінаць, дзс. (зак. напнуць) — напяливать. Ня напінай туга палатна пругамі. Нек-жа такі напнуў маю жакетку на сібе. В. Старына. Напладзіць, -цца, дзс.—наплодить, -ться. Напладзілася чоршта блох у хаця. Чэрві напладзілі матылёў. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 330 ▶