Нагарнуць, дзс. — нагрести. Нагарнуў гарняц вішань аж із верхам. В. Старына.
Нагаспадарыць, дзс. — нахозяйничать. Што ён ашчэ нагаспадарыў тут?! В. Старына.
Нагаспадыніць, дзс. — побыть хозяйкою в доме. Мала нагаспадыніла мая жонка — с першага дзіці памерла. В. Старына.
Нагатаваць, дзс. — 1) наварить. Нагатавалі ўсякаі стравы. — 2) наготовить, призапасить. Нагатавоў дзерава на калёса. В. Старына.
Нагледзіць,-цца, дзс. — насмотреть, -ться. Наглецзіў добраю бярэзіну. Чаго толька там ня нагледзіўся! В. Старына.
Нагліца, ы, аг. — нахальник. Вот дзе нагліца: й сораму яму німа! В. Старына.
Нагліцаю, прс. — нахально. Вот нагліцаю так і лезя да яго біцца! В. Старына.
Наглуміць, дзс. — напортить. Наглумілі шмат хлеба. В. Старына.
Наглы (польск. nagły), прм. — скоропостижный. Памёр ён наглаю сьмерцю. В. Старына.
Наглядаць, дзс. — надсматривать. Наглядай за маімі конямі. В. Старына.
Нагодкі (замест наготкі), дак, мн. (пам. нагодачкі) — ноготки (Calendula officinalis L.). На градах троха пасеяла нагодак. Расьцьвілі нагодачкі. В. Старына.
Нагола, прс. — наголо. Разьдзеўся нагола. В. Старына.
Нагрукаць, дзс. — нашуметь, настучать. Нагрукаў, настукаў на малых, дык маўчаць. В. Старына.
Нагэмзаць, дзс. — начиркать. Нагэмзаў нешта й ня разабраць. В. Старына (Пр. Накрэмзаць).
Над, прыйм. — для обозначения превосходн. степ. Над Тадэвушавага німа каня ў сяле: — от добры конь. Над яго німа ў сяле лаўчэй. В. Старына.
Надагад, прс. — наугад. Ня ведаючы надагад ня зробіш. В. Старына.
Надакучыць, дзс. — надоесть, наскучить. Аж надакучыла сядзець да ждаць яго. В. Старына.
Надалужыць, дзс. — 1) затратить зря время. Толька з ім час надалужыш. В. Старына. — 2) заменить одно другим, чтобы дольше продержаться. Сена мала — прыдзецца сечкаю надалужыць. — 3) отомстить. Пачакай, я табе за ета надалужу! С. Навасёлкі, Пух. р.
Надаляй, прс. — на дальнейшее время. Няхай будзя запас надаляй. В. Старына.
Надарваць,-цца, дзс. — 1) надорвать, повредить. Так цяжка, аж жывот надарвоў. — 2) немного оторвать,-ться. Надарві троха ніткі. Надарвоўся канец вяроўкі. В. Старына.
Надась, прс. — гл. Надоячы. Надась толька што пяклі хлеб, — ізноў паелі. В. Турэц, Сьміл. р.
Надаць, дзс. — 1) наделать чего-либо. Надоў пылу цэлаю хату. Ах, надоў ты работы тут! — 2) побить кого. Добра надоў яму ў каршэнь. — 3) испортить воздух. Нехта ўжо ўзноў надоў, аж нос верня. В. Старына.
Надвечар, прс. — подвечер. Не'к надвечар ужо было. В. Старына.
Надворак, рку, м. — двор в усадьбе. Скаціна ходзіць па надворку. В. Старына.
Надвор'е, я, н. — погода. Халодная надвор'я, проста бяда. Нешта німа цёплага надвор'я. В. Старына.
Надгаладзя, прс. — впроголодь. Надгаладзя так і прабыў цэлы дзень. В. Старына.
Надзежнік, а, м. — широкое квадратное полотнище для покрытия „дзяжы". Дзяжа накрыта надзежнікам. В. Старына.
Надзёўбацца, дзс. — наклеваться. Куры добра надзёўбаліся. В. Старына.
Надзея, і, ж. — надежда. Кепская на цібе, браця, надзея! В. Старына.
Надзеяцца, дзс. — надеяться. Німа чаго дарам надзеяццэ. В. Старына.
Надзівавацца, надзівіцца, дзс. — надивиться. Вот надзіваваліся-ж там людзі! Наглядзеўся, надзівіўся ўсяго там. В. Старына.
80 👁