Старонка 154
◀ / 330 ▶
Крэўны, прм. — кровный, родной. Зьехаліся ўсе крэўныя на баль. В. Старына. Ку, прыйм. — к (ко). Ку ўсякаму ён прычэпіцца, В. Старына. Кубак, кубка, м. — кубок. У кубак налі малака. В. Старына. Кубел, бла, м. (пам. кубёлак, кубелец, кубельчык) — бочка с крышкой для складывания сала, мяса, одежды, а также и ссыпания муки. С парсюка наклалі цэлы кубял сала. Кубёлак насыпалі пшанішнаі мукі. Масла стаіць у кубельчыку. В. Старына. Сала зложана ў кубельцы. В. Вострава, Сьміл. р. Наклала цэлы кубял палацён. В. Старына. Куга! выкл.—передает крик грудных детей. Малоя плача: куга! куга! В. Старына. Кугакаць, дзс. — о ребенке: плакать, издавая выкрик „куга!“ Дзіця кугакая. В. Старына. Кудактаць, дзс. — кудахтать. Курыца зьнеслася ды кудакча. В. Старына. Кудзеля, і, ж. — кудель. Адну кудзелю ўжо спрала. В. Старына. Кудла, ы, ж.—1) космы. Паўрываю ўсе кудлы табе з галавы!—2) презр., девушка или женщина, стригущая волосы. Узёў замуж нейкаю кудлу. В. Старына. Кудлаты, прм. — косматый. У сабакі хвост кудлаты. В. Старына. Кудлач, а, м. — растрёпа, с всклокоченными волосами. Атыйдзі ты ат'етуль, кудлач ты! В. Старына. Кудлачыць - цца, дзс. — косматить, -ться. Ня кудлач ты воўны. Нешта кудлачыцца мая кудзеля. В. Старына. Куды прс. — куда. Куды я, туды й доля мая. Прыгав. Куды-б ета мне паехаць у лес? А куды-ж ты! Куды-небудзь вядзі каня ды папасвай. В. Старына. Кудэю, прс. — по какому направлению. Кудэю тут прайці? В. Старына. Кужаль, ю, м. — 1) лучший сорт льна, приготовленного для пряжи. Сяголята ў нас ня будзе свайго кужалю, чаго прасьці: лён ня ўрадзіў. — 2) полотно лучшего сорта — тонкое. Выткала кужалю дзьве губкі. В. Старына. Кужэлны, прм. — сделанный из кужалю. Надзеў кужэлнаю сарочку. В. Старына. Кузьня, і, ж. — кузница. У кузьні, чуваць, каваль плешча. В. Старына. Кука, і, ж. дзіц. — фига. Дай яму, Сьцёпка, куку! В. Старына. Кукаваць, дзс. — куковать; перен. сожалеть, плакать. Памрэ твой мужык, тады будзяш кукаваць. В. Старына. Кукаль, ю, м. — куколь (Agrostemma Githago L). У пшаніцы шмат кукалю. В. Старына. Кукарда, ы, м. — кокарда. Думая, што кукарду пачапіў, дык пан вялікі. В. Старына. Кукіш, а, м. — кукиш, шыш, фига. За кукіш кабылку купіш, кабылка здохня — кукіш атсохня. Прыгов. В. Старына. Кукла, ы, ж. — мера льна в шесть „ручаяк“ У дзісятак лезя дзесяць кукал. В. Старына. Кукса, ы, ж. — кулак, имеющий направление для удара со стороны большого и указательного пальцев. Сунаў яму куксаю ў зубы. В. Старына. Куксіць, дзс. — мять, бить кулаками — „куксамі“. Падаброў пад сібе ды давай куксіць. В. Старына. Кукта, ы, ж. — 1) рука или нога с отрубленными пальцами. Ета-ж ня рука, а кукта: на ёй німа пальцаў.—2) сверченные на голове в виде узла женские волосы. Валасэ закруціла ў кукту. В. Старына. Куктаты, прм. — с изуродованною рукою или ногою. Яна-ж куктатая: на'дной руцэ німа двух пальцаў, яна ня зможа табе рабіць. В. Старына. Кукулька, і, ж. — ятрышник пятнистый или кукушкины слёзки (Orchis maculata L). Х. Самін, Пух. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 330 ▶