доцьця зьляглася з Лаўрэнам. Свая жонка ня люба: зьлёгся с чужою. В. Старына.
Зьлягчаць, дзс.—выхолостить. Зьлягчалі жарабка. В. Старына.
Зьлякнуцца, дзс.—испугаться. Такжа зьлякнуўся, ажно ў грудзях забалела. В. Старына.
Зьмена, ы, ж.—перемена. Мо якая будзя зьмена ў жыцьці.—2) новое поле в севообороте. У етуй зьменя ярыні будзя боляй, як у той. В. Старына.
Зьмерці, дзс.—вымереть. Уся радня зьмерла. В. Старына.
Зьмеціць, дзс. — заметить. Ён міне ашчэ здалёк зьмеціў. В. Старына.
Зьмікіціць, дзс. — быстро сообразить. Зьмікіціў, што дзела дрэнь ды ходу аттуль!.. В. Старына.
Зьмілавацца, дзс.—умилостивиться. Зьмілуйся, дзядзюшка, даруй! В. Старына.
Зьмінаць, дзс. (зак. зьмінуць)—сворачивать с дороги. Зьмінай з дарогі,—ня бачыш, што я еду з возам. В. Старына.
Зьмінтрэжыць,-цца, дзс. — встревожить,-ться. Ат такоі вайны ўвесь свет зьмінтрэжыўся. В. Старына.
Зьмяркацца, дзс. — смеркаться. Стала зьмяркацца, як прышлі дамоў. В. Жораўкі, Сьміл. р.
Зьмятаць, дзс. (зак. зьмесьці) — сметать. К сьвяту зьмялі сваю вуліцу. Трэба й двор зьмесьці. В. Старына.
Зьмятусіць, дзс. — смешать. Зьмятусіў усё разам: і каровы, і авечкі. В. Слопішча, Шацк. р.
Зьмяюка, і, ж. презрит., — змея. Вялізнаю забіў зьмяюку. В. Старына.
Зьнекуль, прс. — откуда-то. Зьнекуль едуць людзі з вазамі. В. Старына.
Зьнехаця, прс. —против воли, не желая. Зьнехаця зробіш, ік прыпруць. В. Старына.
Зьнецяўкі, зьнячэўку, прс. — нечаянно. Зьнецяўкі выцяў. В. Старына. Зьнячэўку мароз прыхваціў гурке. С. Навасёлкі, Пух. р.
Зьнізу, прс. — снизу. Зьнізу абшчыпалі ўсю яблынку. В. Старына.
Зьнікаць, дзс. (зак. зьнікнуць) — исчезать, пропадать быстро с виду, скрываться. Зьнікла ліха, ік-бы яго й ня было. В. Старына.
Зьнімаць, дзс. (зак. зьняць) — снимать. Ня трэбала зьнімаць ашчэ плацьця; хай-бы сохла. Зьнёў цэбар з гары. В. Старына.
Зьнітаваць, дзс. — скрепить железными гвоздями или болтами. Каб зьнітаваць абруч, дык ашчэ трымоўба. В. Старына.
Зьнішчаць, дзс. (зак. зьнішчыць) — уничтожать, истреблять. Прагулёў, зьнішчыў гаспадарку. Хто іх ведая, чым іх зьнішчаць, етыя блохі. В. Старына.
Зьнюхвацца, дзс. (зак. зьнюхацца)—снюхиваться. Коні хай зьнюхаюцца, дык ня будуць мо брыкацца. Во, сабакі нашы зьнюхваюцца. — 2) презр. о людях: знакомиться, слюбливаться. Зьнюхаўся з етаю сьцерваю ды валэндаяцца з ею. В. Старына.
Зьнябыцца, дзс. — устать, утомиться от езды или ходьбы. Зьнябыўся з дарогі, — трэба аддыхнуць. В. Старына.
Зьнясіліць, дзс. — обессилить. Зьнясіліла цябе ета хвароба. В. Скобраўка, Пух. р.
Зьялчэць, дзс. — прогорькнуть. Сала зьялчэла. В. Старына.
Зьярэць, дзс. — 1) измельчать, выродиться (о зерне). Пшаніца зьярэла, ня хоча расьці.—2) перестать родить (о почве) от частого посева яри. Вот ета палоса чыста зьярэла: авёс і то ўжо ня хоча расьці. В. Старына.
Зьяўляцца, дзс. (зак. зьявіцца) — являться. Самы першы зьявіўся на работу я. Сын із службы дамоў зьявіўся. В. Старына.
Зьяць, дзс. — сиять, блестеть. Усё чысьцінькая, аж зьяя. В. Матарова, Сьміл. р.
Зэдаль, для, м., зэдлік, а, м. — небольшая скамейка. На зэдлі стаіць вада. В. Вострава, Сьміл. р. Сядзь на зэдліку. В. Старына.
77 👁