Старонка 128
◀ / 330 ▶
Згледзіць, дзс.—чуть завидеть. Толька згледзіў бацьку, дык і пабег к яму. В. Старына. Зглуміць, дзс. — испортить. Зглуміў етакі то кавалак дзерава! В. Старына. Зглытаць, дзс.—с жадностью выпить. Адзін зглытоў малако, а мне ня пакінаў. В. Старына. Згнюсіць, дзс. (прм. згнюшаны)—изгадить, испортить. Згнюсілі мне падлогу. Толька хата згнюшана етаю гульнёю. В. Старына. Згода, ы, ж.—согласие, мир. Німа ў іх згоды: усё сварацца. В. Старына. Згодзен, скар. прым. — согласен. Хто згодзян, хай бярэцца за работу. В. Старына. Згоніны, ін, мн.—худший сорт зерна с сорняками. Згоніны ляжаць на таку. В. Беласе, Пух. р. Згоцаць, дзс.—быстро куда сходить или с'ездить. 'К бачыш згоцаў у той канец. В. Старына. Зграбны, прм.—изящный, стройный (говорится только о вещах). Зграбныя грабелькі. Зграбны вазочак. В. Старына. Згрэбла, а, н.—скребница (железная щетка). Трэба купіць новая згрэбла каня чысьціць. В. Старына. Згуба, ы, ж.—гл. Загуба. Згуба ты мая, згуба! В. Старына. Згубіць, дзс.—потерять. Згубіў грошы с партаманетам.—2) извести со свету. Ён задумаў згубіць свою жонку. В. Старына. Згубнік, а, м. (жан. згубніца) — бран. на потратившего, промотавшего что. Згубнік еты усю гаспадарку зараз рашыць. Згубніца ты мая: ты мне жыць ня даеш. В. Старына. Згультаяваць, дзс. — слентяйничать. Згультаявоў такі—ня зрабіў. В. Старына. Згурасьціць дзс. (прм. згурашчаны)—скомкать в ворох, свалить в одно место. Аўсянку й аржаную салому—усю згурасьцілі разам. Адзежа так і ляжыць згурашчана. В. Старына. Здавацца, дзс. безас.—казаться. Чаго толька ня здавалася яму на могілках! Здаецца, усё зрабіў, як трэба. Мала што табе здаецца. В. Старына. (Пр. Здэцца). Здавён-даўна, прс. — с давнишних пор. Дарога тут была здавён-здаўна. В. Старына. Здаволіць, -цца, дзс. — удовлетворить, -ться. Еў, еў, аж пакуль ня здаволіўся. Чорт яго ўсіх здаволіць! В. Старына. Здагадацца, дзс. — догадаться, сообразить. Здагадоўся, чалавеча, уцячы, ато доў-ба! В. Старына. Здалёк, прс. — издалека. Атнекуль здалёк прыехалі людзі. В. Старына. Здалець, дзс. — иметь силы одолеть, выполнить работу. Стары ўжо ня здалея рабіць. Я ўжо ня здалею. В. Старына. (Пр. Здолець). Здалягосьць, прс. — заблаговременно. Здалягосьць сягоньня надумаў схадзіць у рыбу посьля работы. В. Дайнава, Пух. р. Зданьне, я, н.—привидение. Бачылі нейкая зданьня, дык чыста ўсе папужаліся. В. Старына. Здаравезны, -венны, прм. — очень сильный. Здаравезны мужчына. С. Дукора, Сьміл. р. Здаравенны хлопяц, ік мядзьведзь. В. Старына. Здаражэць, дзс.—подорожать. Ізноў здаражэла крамніна. В. Старына. Здарацца, дзс.—случаться. Мо' што здарылася ў дарозя, што етак доўга німа нашага хлапца. В. Старына. Здарожыцца, дзс.—устать от дороги. Чалавек здарожыўся, хай аддыхнё. В. Старына. Здароўкацца, дзс. — здороваться. І здароўкацца ня хоча са мною! В. Старына. Здарэньне, я, н.—происшествие. Ну й здарэньня-ж было з намі! В. Старына. Здатны, прм. (скар. здацен)—способный. Здатны да ўсякаі работы. На ўсё здацян хлопяц. Ого, ён здацян на ўсе рукі! В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 330 ▶