Старонка 123
◀ / 330 ▶
Затануць, дзс.—потонуть. Каб ён затануў, палажыў нейдзя тапор ды ня найду! Каб ты затанула такоя дзела! В. Старына. Затаўка, і, ж.—жир со внутренностей свиньи, служащий приправою к еде. Зварылі пасолі з затаўкаю. В. Старына. Затаўчы, дзс. — затолкать. Затаўклі, мусіць, етага п'яніцу нейдзя на месьця. Вот таўчэ—мусіць хоча яго затаўчы. В. Старына. Заткала, а, н. — затычка для закупоривания бочки, боченка. Згубіласі ад бочкі заткала. В. Крамяні, Пух. р. Затлуміць, дзс.—1) задавить, свести со свету. Сабакі затлумілі сьвіньню. Каб твая маць затлуміла! В. Старына.—2) уморить. Чыста затлуміў ён міне сваею работаю. В. Старына. Затока, і, ж.—залив. Ужо замерзла затока: рыбы нельга лавіць. В. Турэц, Сьміл. р. Затон, у, м.—залив. Паставіў нерат у затоня. С. Амельна, Пух. р. Затор, у, м.—1) бочарный инструмент. Зламоўся затор, робячы вядро.—2) разовая заделка муки для получения спирта. Выгналі затор гарэлкі. В. Старына. Заторгаць, дзс. безас.—задергать. Нешта заторгала ў руку мне. В. Старына. Затрымліваць, дзс. (зак. затрымаць)—задерживать. Ня затрымлівайця нас, пускайця. В. Старына. Затужыць, дзс.—заскорбеть. Затужыў дзед по бабя. В. Старына. Затузаць, дзс.—затормошить. Чыста затузалі сабакі сьвіньню нашу. В. Старына. Затупаць, дзс. (прм. затупаны)—1) затопать ногами. І затупаў нагамі атразу.—2) покрыть следами ног. Затупалі ўсю падлогу. Уся хата зутупана. В. Старына. Затурыць, дзс.—загнать. Вэнь аж куды затурыў авечак. В. Старына. Затым прс.—1) потому. Затым казак гладак, што пад'еў ды нібак. Прык.—2) затем. Затым аставайцяся здаровы! В. Старына. Затынкаваць, дзс.—заштукатурить, заделать. Затынкавалі ў дзьвярах дзіркі. Пас. Дубраўка, Пух. р. Заўголак, лку, м.—место за углом постройки. Сьвіньня пабеглі ў заўголак. В. Старына. Заўдавець, дзс.—овдоветь. Ужо год, ік заўдавеў. В. Старына. Заўзяты, прм.—ретивый, старательный. Ого, Тадос такі заўзяты, што першы ўсюды йдзе. В. Старына. Заўпартаваць, заўпарціцца, дзс.—заупрямиться. Які-ж хлопяц: ік заўпартавоў, дык і ўсё ўжо кончана. Ік заўпарціцца—ні за шта ня будзя рабіць. В. Старына. Заўсёды, прс.—всегда. Заўсёды ў яго чаго ды ня хапая. В. Старына. Заўчасу, прс. — заблаговременно. Заўчасу саброўся ў дарогу. В. Старына. Заўчора, прс.—третьего дня. Заўчора мы хадзілі на сена. В. Старына. Захаваць, дзс.—припрятать, запасти. На вёсну захавоў троха канюшыны. В. Старына. Захад, у, м.—запад. На захадзя неба аж чырвана. В. Старына. Захадзіцца, дзс. — забеспокоиться, бегая и суетясь вообще. Захадзілася маладзіца—і ня ведая, што рабіць. В. Старына. Захаладаць, дзс.—похолодать. Атразу як захаладала. В. Старына. Захапіць, дзс.—захватить. Усё захапіў у свае рукі В. Старына. Захінаць,-цца, дзс. (зак. захінуць, -цца)—1) завертывать, закрываться. Захіні свае грудзі. Захініся ты лепяй.—2) спрятаться за предмет. Захініся во за вугал ды рабі, што трэба. В. Старына. Захліпаць, дзс.—1) прерывисто заплакать. Ужо й захліпаў: вельма жаласьлівы.—2) замерцать. Нешта захліпала лянпа. В. Старына. Захлынуцца, дзс.—захлеснуться, залиться водой. Чуць быў ня ўтапіўся: ужо й захлынуўся, але падхвацілі. В. Старына. Захлюпаць, дзс.—забрызгать грязью. Усю сьвіту захлюпаў. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 330 ▶