Дружба, ы, ж.—дружба. Дружбу помні, а злосьць забывай. Прык. В. Дайнава, Пух. р.
Дружка, і, ж.—шаферица. А я ў Марылі на вясельлі была за дружку. В. Старына.
Дружко, а, м.—распорядитель мужчына на свадьбе; обыкнов. бывает повязан через плечо „рушніком“. Хай ужо дружко заводзіць маладую на пасад. В. Старына.
Дружны, прм.—старательный. Тацяна такая дружная дзяўчына! Дружны конік. В. Старына.
Друз, у, м.—1) перебитая и засохшая комочками земля. Грады чысты друз, а яна садзіць агурке. Хлеб ня ўдоўся,—ік друз.—2) мусор с землей. З двара вывязьлі ўвесь друз. В. Старына.
Друзачка, і, ж.—мелкая часть чего. Усё пабілася, разьляцелася, ня 'сталося й друзачкі. С. Навасёлкі, Пух. р.
Друкаваць,-цца, дзс.—печатать,-ться. Піша, усяроўна ік друкуя. Кніжкі друкуюцца ў горадзе. В. Старына.
Дручок, чка, м.—дубинка, вообще толстая суковатая палка. Адзін буду йці, дык трэба ўзяць які дручок с сабою. В. Старына.
Дрыгаценьне, я, н.—дрожание. У рукі прышло дрыгаценьня. В. Старына.
Дрыгаць, дзс.—дрыгать ногами. Пакаціўся, ды дрыгая нагамі. В. Старына.
Дрыгва, ы, ж.—трясина. Аб'едзь ету дрыгву. В. Дукарка, Сьміл. р. (Пр. Драгва.)
Дрыгун, а, м—тот, кто дрыгает ногами. Вот дзе дрыгун: абы што—пакоціцца ды дрыгая нагамі. В. Старына.
Дрыжаць, дзс.—дрожать. Спужоўся, аж дрыжыць. В. Старына.
Дрыжыкі, аў, мн.—дрожь. Во калі спужоўся, аж у дрыжыкі кінула яго! В. Старына.
Дрыль, я, м.—лобзик. Дрылям пракруціў дзірку. В. Старына.
Дрыляваць,-цца, дзс.—сверлить, -ться лобзиком. Ня ў том месьця дрылюяш. Як туга дрылюяцца. В. Старына.
Дрындуха, і, ж. (пам. дрындушка)—презр.,—частушка. Сьпей другую песьню, а то пяеш адны дрындухі. Ня песьня, а дрындушка. В. Старына.
Дрыпаць, дзс.—итти, бежать мелким шагом. Конь дрыпая, ік курыца. Хутчэй ты там дрыпай. В. Старына.
Дрыстаць, дзс.—ходить поносом. Наеўся ўсякаі зеляні ды дрышча. В. Старына.
Дрыстун, а, м.—1) насм.,—ходящий поносом. Вой які дрыстун: дрышча ды дрышча!—2) бран. слово на выходящих из границ гнева, но бессильных. Дрыстун ты, хто цібе баіцца?! В. Старына.
Дрыстуха, і, ж.—понос. Напала на яго дрыстуха. В. Старына.
Дрэбы, аў, мн.—гл. Драбы. От-жа захудала скаціна: адны дрэбы тарчаць! В. Старына.
Дрэбязь, і, ж.—гл. Дробязь. Што ета за яблыкі—нейкая дрэбязь. В. Матарова, Сьміл. р.
Дрэва, а, н.—1) дерево растущее. Важная дрэва вырасла.—2) лесоматериал. Пад павецьцю ўсякаго дрэва валяяцца. В. Старына.
Дрэгаць, дзс.—колотить при езде. Вот-жа дрэгая на калёсах! В. Вострава, Сьміл. р.
Дрэнны, прм. (прс. дрэнна)—плохой. Міхаль дрэнны чалавек. А чым табе дрэнна жывецца? В. Старына.
Дрэнчыць, дзс. (польск. dręczyć — мучить) 1) стегать, собств. малых ребят. Злавіў у садку чужога хлапца ды давай дрэнчыць.—2) сильно хотеться. Ай як табе дрэнчыць пайці! В. Старына.
Дрэнь, і, ж.—дрянь. Усякая дрэнь лезя ў вочы. В. Старына.
Дрэпаць,-цца, дзс.—чесать, царапать,-ться. Кот дрэпая ў дзьверы. Што ты ўсё дрэпаясься ў галаве? В. Старына.
Дрэўкі, вак, мн.—короткие поленья дров для „комінка“. Пайдзі насячы дрэвак на комінак. Ета смольная палена будзя на дрэўкі. В. Старына.
81 👁