Червенскі краёвы слоўнік зьмяшчае ў сабе словы, якія сустракаюцца Ў жывой народнай мове Сьмілавіцкага, Пухавіцкага I пэўнай часьці Шацкага p. p., што ўваходзілі раней у склад Чэрвенскага (б. Ігуменскага) павету. У слоўнік увайшоў матар'ял з розных 25 вёсак, галоўным чынам Сьмілавіцкага p., a пераважна з вёскі Стирына, мае родзіны. Праца над зьбіраньнем слоўнікавага матар'ялу праходзіла пад кіраўніцтвам Камісіі для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы Інстытуту Беларускае Культуры пры беспасярэдных зносінах з самой Камісіяй, якая наважыла выдаць маю працу асобнаю кніжкаю, зважаючы на каштоўнасьць такога выданьня з навуковага погляду. Апрача звычайных моўных зваротаў, словы ілюстраваны народнымі прыказкамі, прыгаворкамі i народнымі параўнаньнямі („Малы, ік вузял", пІдзе ды йдзе, ік тая вадаы); у слоунік увайшло таксама досыць i т. зв. ідыётызмаў,— спэцыяльных беларускіх выразаў {„/ці за блізкі сьвет" пЗдацян на усе рукі i інш.). Мэтод зьбіраньня слоў у мяне, можна сказаць, быў адзіны — мае ўласныя назіраньні над мовай. Праўда, троху матар'ялу дастаўлена мне i іншымі асобамі, але я заўсёды меў магчымасьць праверыць гэты матар'ял, працуючы ў азначаных раёнах i ведаючы дыялектычныя асаблівасьці іх гаворак. Тыя шпаркасьць i завіханьне, якімі адзначаецца сучасны момант жыцьця, a ў роўнай меры i тая нагрузка рознастайнымі заняткамі, якія праводзіў я, як настаўнік i загадчык вясковай сямілеткі, бязумоўна, адбіліся на маёй працы: я ўпэўнен, перша за ўсё, што няпоўнасьцю зафіксаваны рэдкія i цікавыя словы жывой гаворкі Чэрвеншчыны; магчыма, што даны ня ўсе значэньні некаторых асобных слоў; магчыма, што ёсьць i інш. недахопы. Але я правуюся менавіта гэтай самай сьпешкаю жыцьця; такія працы, як укладаньне слоўніка жывой народнай мовы, хоць i невялікага аб'ёму, патрабуюць вельмі шмат часу, шмат маруднай i спакойнай працы Спадзяюся, што ўсе недахопы, якія заўважу я сам j якія адзначыць крытыка, будуць з часам выпраўлены, бо на даным разьмеры мой слоўнік ня спыніцца: я маю сваёй няўхільнай задачаю працу гэту працягваць i папаўняць. ВельмІ трудна было разьвязаць пытаньне з правапісам слоў. Слоўнікавая Камісія ухваліла пісаць словы, набраныя ў слоўніку тлустым
Дадатковыя словы
абёму, матарял, матарялу, стйрына, іці
23 👁