Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын. 88
Якое дрэва, такія і адросткі. 19
Якое карэнне, такое (і) насенне. 19, 87, 88
Якое пытанне, такое і адпавяданне. 14
Як пабагацелі, то й папыхацелі. 130
Як павядзецца, то і певень нясецца. 197
Як паедзеш у аб'езд, будзеш у абед, а як нацянькі — будзеш к вячэры. 173
Як пасцелеш, так і выспішся. 28
Як пражывеш, так і праслывеш. 34
Як прывітаешся, так і адкажуць. 78
Як прыйдзе бяда, прарэжуцца і зубкі. 129
Як прыйшоў Спас — бяры рукавіцы ў запас. 53
Як п'яны мужык, то і смерць найдзе прычыну прыкапацца. 148
Як свіння на саладзінах [знацца, разбірацца]. 156
Як топішся, то і за саломіну / брытву ўхопішся. 208
Як ты да людзей, так і людзі да цябе. 78
Як у Бога за пазухай. 116
Як умею, так і пею. 156
Якую кашу зварыш, такую і еш. 28
Як хто хоча, так па сваім бацьку плача. 28
Як цябе бачаць, так цябе пішуць. 144
Як чалавек сабе паслаў, так і выспіцца. 79
Як я быў багаты — звалі ў кумы і сваты, а як стаў бедны — кожны морду верне. 127
Яму каб мёд, а яшчэ каб і лыжка. 68
Яму цяляты язык аджавалі. 12
Я не я, і хата не мая. 164
Ястраб у небе — куры ў бульбу. 52
Яшчэ гэткі не спаткаўся, каб усім ён спадабаўся. 201
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Алексеев В. А. Избранные латинские цитаты и афоризмы. Спб., 1905.
Бабичев Н. Т., Боровский Я. М. Словарь латинских крылатых слов / Под ред. Я. М. Боровского. М., 1982.
Бабкин А. М., Шендецов В. В. Словарь иноязычных выражений и слов, употребляющихся в русском языке без перевода: В 2 кн. М.; Л., 1966.
Казаченок Т. Г., Громыко И. Н. Античные афоризмы. Мн., 1987.
Корж Н. Г., Луцкая Ф. И. Із скарбниці античної мудрості. Київ, 1988.
Купреянова В. Н., Умнова Н. М. Краткий словарь латинских слов, сокращений и выражений. Новосибирск, 1971.
Овруцкий Н. Л. Крылатые латинские выражения в литературе. 2-е изд. М., 1969.
Тимошенко И. Е. Литературные первоисточники и прототипы 300 русских пословиц и поговорок. Киев, 1897.
Цымбалюк Ю. В., Краковецька Г. О. Крылаті латинські вислови. Київ, 1976.
Цимбалюк Ю. В. Латинські прислів'я і приказки. Київ, 1990.
Buchmann G. Geflugelte Worte: Der Zitatenschatz des deutschen Volkes. Berlin, 1900.
Erasmus Roterodamus. Adaqiorum chiliades. Basileae, 1559.
Iedraszko Cz. Lacina na codzien. Warszawa, 1970.
Lotyniski posakiai ir sentencijos / Iuozas Vosylius. Vilnius, 1981.
Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі / Скл. Я. Рапановіч. Мн., 1958.
80 👁