Па Юрку і шапка. 158
Перабраўся воўк у аўчыну. 153
Пераліваць з пустога ў парожняе. 17
Пераначуем — больш пачуем. 175
Ператрэцца, перамелецца — мука будзе. 62
Пі — дурнейшым станеш. 146
Плач, галасі — рады не дасі. 137
Позна калодзезь капаць, як хата гарыць. 60
Полы дзярэ, а плечы латае. 39
Прагаладаешся — хлеба дастаць здагадаешся. 126
Прагнаму заўсёды мала. 146
Прагнасць заўсёды зламае гордасць, а беднасць — не ў кожнага. 125
Праз дурную галаву і нагам гора. 48
Праз меру і свінні не ядуць. 176
Прамоўчанае слова не псуець. 16
Праўда вочы коле. 121
Праўда, як аліва, выйдзе наверх. 118
Праўда — як соль у вочы. 121
Праўды не скрыеш. 118
Праца любіць адпачынак і песню. 76
Праца чалавека корміць, а лянота псуе. 69
Працуеш і смак чуеш. 77
Проці вады не паплывеш. 58
Прыбралася, як лялька. 146
Прыбралася, як на вяселле. 146
Прыбраўся, як поп на службу. 146
Прыбяры пянька — стане за панка. 150
Прыбяры свінню хоць у золата, яна ўсё адно ў хлеў пойдзе. 18
Прыемнае слова — вясенні дзень. 8
Прыйдзе, тата, і на нашу вуліцу свята. 179
Прыйдзе тая нядзеля, што будзе і маё вяселле. 179
Прыйдзе час — і пан / цар дуба дасць. 32
Прыйсці на шапачны разбор. 169
Прыйсці ў свіныя галасы. 169
Прыйшло махам, пайшло прахам. 105
Прыйшоў грэшна і пайшоў смешна. 34
Прыйшлося Іванцу к аднаму канцу. 178
Прыяцелі пазнаюцца ў няшчасці. 94
Пужаная варона і куста баіцца. 108
Пустазелле расце нясеянае. 80
Пустая гаворка дарагі час занімае. 17
Пустая галава не сівее. 32
Пусты колас заўсёды нос кверху дзярэ. 50
Пусты колас угару тырчыць. 50
Пусты млын меле, а памолу няма. 47
Пусціць ваўка ў аўчарню. 45
Пусціць свінню ў агарод. 45
Пышная душа ва ўбогім целе. 153
П'яніца праспіцца, а дурань ніколі. 48
П'янства розум з'ела. 146
П'яны, што дурны. 146
Пяць раз падумай, адзін раз скажы. 53
Пячоныя галубы не ляцяць да губы. 76
100 👁