Калі ўродзіцца/урадзіўся з лысінкай/лысінай, то з лысінкай/лысінай і памрэ. 22, 29
Калі хочаш пасварыцца, дык пазыч грошай. 94
Калі хочаш прапасці, то пачні красці. 106
Калі худ, то ў кут. 150
Каля вады намочышся, каля агню апячэшся / каля мукі запылішся. 189, 195
Каля вады стаяць - сухому не быць. 195
Каля поўнай міскі шмат сяброў. 97
Каму за шутку прымуць, а другому за тое шкуру знімуць. 85
Каму падабаецца поп, каму - пападдзя, а каму - папова дачка. 157
Каму суджана вісець, той не ўтопіцца. 19
Каму ў голаў зойдзе, той і за печчу знойдзе. 73
Каму шанцуе, таму падчас і воўк коні пасе. 197
Канец дзела хваліць. 202
Канец — дзелу вянец. 65, 202
Капаць калодзезь, калі хата гарыць. 133
Капейка камень дзяўбе. 124, 125
Катацца як сыр у масле. 27
Кату жарты / смешкі, а мышцы смерць. 159
Кахання і кашлю не схаваеш. 147
Каханне разумнага асляпляе. 87
Качацца ад смеху. 207
Кашу маслам не сапсуеш. 188
Кідаць / пускаць словы на вецер. 10
Кідаючыся капейкамі, рубля не збярэш. 61
Кінь за сабою — знойдзеш перад сабою. 53
Кінь перад сабою, убачыш за сабою. 53
Кінь хлеб-соль назад, а ён наперадзе апынецца. 53
Клін клінам выбіваюць. 85
Клін клінам выганяюць. 191
Князь да княгіні, а кожнаму міла свая Кацярына. 160
Кожнаму свая болька баліць. 166
Кожная сасна свайму бору песню пяе. 165
Кожны знае, дзе яму мазоль пячэ. 166
Кожны кулік на сваім балоце вялік. 86
Кожны млын на сваё кола ваду цягне. 165
Кожны свайго розуму пробуе. 48
Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць. 161
Кожны цыган сваю кабылу хваліць. 161
Кожны чалавек свой розум мае. 48
Кожныя граблі да сябе грабуць. 165
Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае. 50
Колькі б варона ні крычала — салаўём не стане. 158
Колькі ваду ні гатуй, усё вада будзе. 21
Колькі варону ні мый, белей не будзе. 23
Колькі вяровачку ні віць, а ўсё ж кончыку быць. 122, 178
Конік маленькі, ды даражэнькі. 183
Конь бярэ сілаю, а чалавек — розумам. 42
Конь вырвецца - здагоніш і зловіш, а слова вырвецца — не зловіш. 9
Конь з канём, вол з валом, а свіння з вуглом. 190
Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца. 197
Косю, косю — ды ў аглоблі. 27
Кошку б'юць, а нявестцы знак даюць. 56
Кошка з дому — мышка на стол. 52
Кравец саграшыў, а шаўца пакаралі. 56
Краса да вянца, а розум да канца. 65, 154
Краса прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. 154
144 👁