Здалёк мёду не наліжашся. 71 Здароваму жывату і рэдзька не вадзіць, а хвораму і масла шкодзіць. 159 Здаровы багатаму варты. 30 Здаровы каню таварыш. 85 Здаровы хвораму не верыць, а багаты — беднаму. 35 Здароўе мілейшае за грошы. 30 Здаўся на затычку да пустога хлева. 21 З добрым падыходам і кот гарчыцу есць. 8 З дурнем займіся, то і сам дурнем застанешся. 46 З дурнем і той розум згубіш, што маеш. 95 З дурнем кепска і знайсці. 43 З дурнем спрачацца — усё роўна што пляваць супраць ветру. 45 Зжыў век не так, як чалавек. 34 З ім ні шыць, ні пароць. 21 З кім павядзешся, ад таго і набярэшся. 193 З кім спазнаешся, такім сам станешся. 193 З красы вады не піць. 65 З краю ў край. 199 З ліца не спячэш блінца. 65 Злодзей злодзея не выдасць. 191 Злодзею адзін замок трудна зламаць, а другія — нішто. 187 Злосць да дабра не даводзіць. 83 Злы прыклад і добрага псуе. 195 З лядачым спазнаўся, з розуму спаўся. 195 З малой іскры бывае вялікі пажар. 184 З мядком і цвік праглынеш. 8 Змяя ведае адну навуку — кусаць. 151 Змяя змяю не кусае. 191 Знаць пана па халявах. 40 З незабітага ліса кажуха не шыюць. 58 З-пад бягучага каня адарве падковы. 109 З пестуна нічога не будзе. 88 З пустога ў парожняе няма чаго пераліваць. 135 З пяску вяроўку віць. 133 З рамяством дружыць — у жыцці не тужыць. 67 З совесці бруду не змыеш. 103 З твару — яйцо, а ўнутры — баўтун. 149 З усіх жыл. 206 З усіх сіл. 206 З чужога воза і ў гразі ўставай. 166 З чужога каня злазь у гразь. 166 З чужога каня і ў балоце ссядаюць. 166 З языковага мліва мука негадзіва. 11 З языком — і сюды і туды, а на справе — нікуды. 13 Зямля-матуля ўсіх прымае. 32 Зямля святая ўсіх нас зраўняе. 32 Зяць цёшчынага ката пятнаццаць гадоў на „вы" заве. 91 І І ад сяла не адстаў, і да горада не прыстаў. 205 І Бога ашукае, і ў чорта адхопіць. 109 І вераб'я каханне робіць смелым. 88 Ідзеш на дзень, хлеба бяры на два. 64 Ідзеш удваіх — дарога карацейшая. 8 Ідзі, пакуль дзверы адчынены, бо потым не дасі рады. 64 Ідзі ціха, абмінеш ліха. 173
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁