Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993). Н. А. Ганчарова

 ◀  / 258  ▶ 
Дзіравы мяшок ніколі не напоўніш. 138 Дэіця і п'яны праўду скажа. 119 Дзіця не салжэ. 119 Для сябра свайго сэрца ўкалупнуў бы. 92 Добрае доўга помніцца, а дрэннае век не забудзеш. 80 Добрае слаўцо лепш, чым піўцо. 8 Добраму скрозь добра. 95 Добра рабі, добра і будзе. 83 Добра рызыка разумная. 64 Добра гаму i плеш, хто не бачыў нічога лепш. 186 Добра, у каго запас на ліхі час. 54 Добрая жонка — вяселле, a ліхая — паганае зелле. 92 Добрая жонка дом зберажэ, a ліхая рукавом растрасе. 92 Добрая кавадла не баіцца молата. 120 Добрая пасловіца ў вочы колецца. 15 Добрая прыказка не ў брыво, a ў вока. 15 Добрая слава даражэй багацця. 102 Добрая слава ÿ кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. 10 Добрую траву людзі сеюць, а дрэнная сама расце. 80 Добры запеў - усяму парадак. 202 Добры таварыш — палова шляху. 8 Добры чалавек хоць i чужы, ды лепшы за дрэннага сваяка. 95 Дома i вуглы памагаюць. 89 Дома i салома ядома, а на чужыне i гарачы тук стыне. 167 Дома І сцены бароняць. 89 Дома ў сябе — як хочаш i як можаш, a ў госцейках — як скажуць. 160 Дорага / дарагая лыжка к абеду / у абед. 98 Дружба дружбай, а грашам рахунак. 96 Дружныя ластаўкі / сарокі i ката I коршуна заклююць. 95 Дружыць дружы, ды камень за пазухаю дзяржы. 98 Дрэннаму танцору заўсёды што-небудзь перашкаджае. 66 Дрэнны'прыклад заразлівы. 80 Дудар дудару дарма грае. 190 Думай звечара, a рабі зрання. 68 Думка п'е ваду, а адвага - мёд. 109 Дурак дураком на векі вяком. 37 Дурань вузел завяжа, разумны не развяжа. 45 Дурань законаў не чытае, а свае мае. 41 Дурань языка на прывязі не трымае. 47 Дурная галава нагам пакою не дае. 48 Дурному хоць кол на галаве чашы, то ён усё сваё. 49 Дурны аб дурным i гаворыць. 47 Дурны сабака гаўкае, хоць i сыты. 47 Дурны сабака i на свой хвост брэша. 47 Дурню i Бог дарогу ўступае. 85 Дурню i скула не сядзіць. 113 Дурню, што смешна, тое пацешна. 45 Дурня пазнаеш па смеху. 45 Дурняў не сеюць, a самі родзяцца. 80 Дурэй, дурэй - будзеш плакаць. 117 Душа апала. 107, Душа ÿ пятках. 107 Дыму без агню не бывав. 202 Е Едзе скора - услед гора, едзе ціха - услед ліха
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дрэнныпрыклад, пяны
7 👁
 ◀  / 258  ▶