Per fas ac nefas — Дазволенымі і недазволенымі сродкамі. 206
Per me ista trahantur pedibus — Што да мяне, то няхай кульгаюць. 26
Per risum multum poteris cognoscere stultum — Па частаму смеху ты можаш пазнаць дурня. 45
Pes gradiens crescit, cornix residendo famescit — Нага расце ад хады, варона галадае ад сядзення. 74
Piger ipse sibi obstat — Лянівы сам сабе шкодзіць. 74
Piscari in turbido — Лавіць рыбу ў мутнай вадзе. 106
Piscem natare doces — Ты вучыш рыбу плаваць. 139
Plenus rimarum — Увесь у трэшчынах (г. зн. балбатлівы). 15
Plus potest negare asinus, quam probare philosophus — Дурань можа больш запярэчыць, чым разумны даказаць. 45
Plus valet exiguus quam nullus ad atria clavus — Лепш дрэнны замок у доме, чым ніякі. 63
Plus valet in dextra passer quam quattuor extra — Лепш адзін верабей у правай руцэ, чым чатыры ў паветры. 63
Plus vident oculi quam oculus — Два вокі бачаць больш, чым адно. 46
Pomum compunctum cito corrumpit sibi junctum — Гнілы яблык хутка псуе той, што ляжыць побач. 194
Post cenam stabis aut mille passus meabis — Пасля абеду ўстанеш альбо тысячу крокаў адмераеш. 74
Post factum nullum consilium — Пасля зробленага не патрэбна ніякая парада. 139
Post gaudia luctus — Пасля радасці — плач. 116
Post mortem medicina — Пасля смерці лячэнне. 139
Post nubila Phoebus (sol) — Пасля хмар — Феб (сонца). 178
Post tenebras spero lucem — Спадзяюся на святло пасля змроку. 117
Post vinum verba, post imbrem nascitur herba — Пасля віна — слова, пасля дажджу — трава. 148
Primoribus labris attingere aliquid — Дакрануцца да чаго-небудзь кончыкамі губ (г. зн. павярхоўна азнаёміцца з чым-небудзь). 15
Principia magna saepe parva in exitu — Вялікі пачатак часта канчаецца малым вынікам. 187
Prius quam incipias, consulto, et ubi consulueris, mature factu opus est — Перш чым пачаць, абдумай, калі абдумаеш, варта паспяшыць. 63
Prodest cautela plus quam postrema querela — Больш дапаможа своечасовая перасцярога, чым запозненыя папрокі. 64
Propria laus sordet — Уласная пахвала выклікае агіду. 144
Proverbia populorum sapientia — Прыказкі — народная мудрасць. 15
Prudentia saepe vitantur pericula — Дзякуючы разважлівасці мы часта пазбягаем небяспекі. 64
Pugnis et calceis, unguibus et rostro — Кулакамі і нагамі (літаральна: чаравікамі), кіпцюрамі і дзюбай. 206
Pulchre sedens melius agens — Добра абдумаеш, лепей зробіш. 64
Pulchrum est praestare cuncta, nil exigere — Цудоўна ўсё даваць і нічога не патрабаваць узамен. 82
Q
Quae nocent, docent — Што шкодзіць, тое вучыць. 46
Qualia quisque geret, talia quisque feret — Як хто будзе сябе паводзіць, так да яго будуць і адносіцца. 194
Quam camus cassus, equus est melior mala passus — Лепш конь благі, чым пустая аброць. 139
Quam cara sint bona, homines carendo intelligunt — Людзі разумеюць, якое дарагое здароўе, толькі страціўшы яго. 34
Quam difficile est crimen non prodere vultu — Як цяжка не выдаць злачынства тварам. 153
77 👁