машына тая адменна гула, і пабразгвала, і нязвыкла пахла аліваю. Лужанін.
АНІГАДКІ, прысл., разм. Хоть бы что. Яшчэ ім доля анігадкі, гульнёй занятыя яны: з пяску ста-ранма лепяць хаткі, старанна ставяць каміны. Бачыла. Вунь Антонаў Казік пабыў год на нейкіх там курсах-шмурсах і цяпер анігадкі жыццё займеў... Марціновіч. Не едзе, дурань, жыта сеяць. Колькі ні ўпрошвала, яму анігадкі: толькі тое і робіць, што ходзіць на сходы. Каваленка.
АПАРАНІЦЦА, зак., абл. Прийти раньше, чем намечено. — Апараніліся вы трохі, браткі. — Чаму? — От зараз, пачакайце, дык поўна хата хлопцаў будзе, Чорны. Зверыўшыся з гадзіннікам, каб не спазніцца і не апараніцца, ахвотнік да сырадою рабіў ласку наліць малака ўласнаручна і роўна пяць хвілін піў яго маленькімі глыткамі. Лужанін.
АПАЎДНІ і АПОЎДНІ, прысл. В середине дня. Зранку ён [Астаповіч] яшчэ нічога не ведаў, а апаўдні салдат павінен быў ісці ў салдаты і на вайну. Чорны. Апаўдні шчаслівы, пачарнелы, потны сенакос з абрыву бухне ў вір дрымотны. Вялюгін. Ды вось неяк, калі яны, Эльзі і Крыстэль, апоўдні ўходжваліся з пасудай, а палонны яшчэ еў каля стала, спазніўшыся з-за работы, усёй ідыліі з румянай ды наліўной прыгажосцю прыйшоў нечаканы канец. Брыль. Апоўдні пад несціханы крык пеўняў з-за лесу выпаўзла блакітна-шэрая хмара. Асіпенка.
АПЕКАВАЦЦА, незак. Быть опекаемым, быть под опекой. Гаворачы аб упадку маралі, веры ў бога і ў сваю каталіцкую дзяржаву, якой апякуецца сама матка боская, ён [ксёндз] заклікаў усімі сіламі і сродкамі змагацца супраць вальнадумцаў,
84 👁