Старонка 14
◀ / 207 ▶
А АБАПАЛ, 1. прыназ. По обеим сторонам чего-либо. Там буйна буяюць кусты зеляніны абапал заглухлай старой азярыны. Колас. Абапал дарогі было жыта ў копах і на карэнні, што не паспелі яшчэ зжаць. Гарэцкі. Абапал машыны беглі вузлаватыя дубы, шызыя танклявыя грабы, густыя спляценні арэшніку. Мележ. 2. прысл. С обеих сторон, по обе стороны чего-либо. Ігнацюк хацеў быў звярнуць куды-небудзь з дарогі, але абапал густою сцяною стаялі яліны. Хомчанка. Абапал гарэлі дзве васковые свечкі. Бядуля. Абапал ішлі пералескі, што ўбіраліся ў першую светлую дымчатую зеляніну, ад якой усё навокал выглядала вясёлым, прывабным. Мележ. АБМАРАЧЫЦЦА, зак., разм. В результате продолжительного кружения потерять ориентацию или равновесие. Анюта зусім абмарачылася, не магла ўцяміць, куды яны трапілі. Місько. АБРАСІЦЦА*, зак. Намокнуть от росы. Абрасіліся то добра, а што б у хату свежанінкі прынесці. Лужанін. А ён [Чарнуха] зноў той жа сцяжьткай-пятлянкай, каб не абрасіцца, бо боты пускалі ўжо ваду, вярнуўся на дарогу. Рыбак. Ішоў Алёшка праз мокры гушчар; увесь абрасіўся і дрыжаў ад холаду. Якімовіч. АБРАСІЦЬ*, зак. Намочить росой. А тут нават сена не хапіла: увечары паленаваўся нагрэбці паболей пад сябе, а зараз, калі дзе яго і натрусіў хто на грыве, дык ноч усё абрасіла. Чыгрынаў. Каб не абрасіць у траве і бульбоўніку штаноў, ён [Міколка] закасаў калошы вышэй калена. Сачанка. АБРОК, -у, м. Корм для лошадей (обычно овёс). Давялося выпрагчы, і тады яна [кабыла] пайшла ўслед за гарматаю, а на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 207 ▶