Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
Урбаны Брасл. 2. Дзіця на штучным ускормліванні. А ў мяне рабяты абодва паёнікі, i нічога: здаровыя, харошыя i без мацярыискага малака. Сахнавічы Глыб. ПАЕРКА ж. Круглы чыгунны круг, якім закрываецца адтуліна ў пліце. Агонь проз паёрку відаць. Пашкі Шарк. ПАЕСЬ зак. Паесці. Парцізану толькі нада было паёсь. Браслаў. Паёсъ ён любщъ, а вот робіць — не. Канашы Г ар. ПАЖАНАТЫ прым. Жанаты. А сыны ужо мае пажанатыя, жывуць добра. Іванск Чаш. ПАЖАРАК л/., часцей ПАЖАРКІ, ПАЖАРНЖІ м н. Грыбы, якія растуць на выжарынах. Пажаркі сталі вылазіць на выпаліне. Ноўка Гар. Калі ідзеш у грыбы, дык i пажарнікі бярэш. Дразды Беш. Параўн. пагарэльцы, папялушкі. ПАЖВАНЫ дзеепрым. Памяты, заспаны (пра чалавека). Пасля свята ўвесь нейкі пажваны, помяты. Стары Лепель Леп. ПАЖДАЦЬ зак. Пачакаць. Нам прыказалі паждаць. Дунілавічы Паст. ПАЖЛУБІНЯЦЬ зак. Перакусіць. Трошкі пажлубіняйце. Слабада Паст. ПАЖМЖАНЫ дзеепрым. 1. Патрушчаны. Свінні гарбузы пажмяканыя паелг. Бугаі Сен. 2. Пакамечаны. Плаще пажмяканае. Стары Лепель Леп. Параўн. пагэмтаны, покомканы. ПАЖНІНА ж. Сенажаць, пожня. На пажніне коровы пасуцца. Залясінкі Шарк. Параўн. пажняўка ў 1 знач. ПАЖНЯВІЦА, ГІАЖІІЯВУХА ж. Аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых; курынае проса, брыца. У нас буракі сёлета спрытныя i пажнявіцы мала. Завараты Глыб. Пажнявуха na бульбе пашла. Дзёрнавічы В.-Дзв. Параўн. пласкуха, плашчуга, плішчына. ПАЖНЯУКА ж. 1. Сенажаць, пожня. Каня на пажняўку завядзі. Лужкі Шарк. Параўн. пажніна. 2. Трава, якая расце на пожні. Трэба пажняўкі трусам адкасіць. Верацеі Шарк. ПАЖОНДАК м. Парадак. Ціперухаце паждндак. Папкі Міёр. ПАЖЫЗШ прысл. Навек, назаўсёды. А хвост у яго пажызні астаўся. КашталянаўшчынаГлыб. ПАЖЫЛЫ прым. Пажылы. Тут адны пажылыя людзі жывуць. Гомель Пол. ПАЖЫЧЫЦЬ зак. Пазычыць. Прыдзець i просіць пажычыць то зярна, то хлеба. Лынтупы Паст. ПАЖЭЧКІ толькімн. Парэчкі. Кусты пажэчакужо пакраснелі. Абаляны Брасл. Пажэчкі смачныя стачі, някіслыя. Дрысвяты Брасл. ПАЗАВУГОЛЛЕМ прысл. Хаваючыся, таемна. Пазавугдллем ходзіць, каб не відзелі. Жабыкі Дубр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гіажііявўха, пажнявўха, папялўшкі, пласкўха, плашчўга
5 👁
 ◀  / 359  ▶