Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАДРАБЛЯЦЦА незак. Упраўлядца па гаспадарцы. Цямнее, трэба ісці падрабляцца. Параўн. падбірацца. ПАДРАЗУМЩЦА зак. Паразумнець. Тады ўжо падразуміліся i cmcuii ў хаце сядзецъ. Рубеж Брасл. ПАДРАІЦЬ зак. Параіць. Саседка падраіла зрабіць капусту так. Узмёны Міёр. Параўн. падсавётаваць. ПАДРАПАЧЫЦЬ зак. Разрыхліць глебу бараной, пабаранаваць. Хачу падрапачыць nanap, каб лягчэй было. Моханава В.-Дзв. ПАДРАШЭТШК, ПАДРЭШАТШК, ПАДРЯШбТНІК м. Грыб махавік зялёны. Во i падрашэтнікі ё ў лясу. Белая Ліпа Сен. Гэты грыб ядзім, падрэшатнік у нас называецца. Сінякова Шум. Як кароў пасціла, пару падряшдтнікаў у кустах нашла. Ноўка Гар. Параўн. падсасндукі, пітух. ПАДРОБ м. Чарадзейнае дзеянне, якое аказвае шкодны ўплыў на іншых людзей. Мужык мяне кінуў - гэта ж, вядома, падроб. Верхняе Глыб. ПАДРУБІ ПК м. Карункі. Звязала новы падрубнік. Язна Міёр. ПАДРУГАЦЬ зак. Папракнуць. Падругала дачку ўчора, што не прыехала. Мярэцкія Глыб. ПАДРУЖЭИНЫ наз. Паляўнічы сабака. У бацькі добрыя падружэйныя. Бешанковічы Беш., Бычыха Гар. ПАДРЭБКІ толькі мн. Ніткі тоўстага валакна. 3 падрэбак во даўней ткалімяхі булъбяныя. Папшычы Глыб. ПАДРЭЗАЦЬ зак. Дастаць частку мёду з вулея. Нада падрэзаць пчол. Заточча В.-Дзв. ПАДРЭШАТШК, ПАДРЯШОТШК гл. ПАДРАШЭТШК ПАДСАВЕТАВАЦЬ зак. Параіць. Падсавётавалі знахарку, дык яшчэ хужэй стала. Велеўшчына Леп. Параўн. падраіць. ПАДСАДА ж. Атава; маладая густая трава. Цімафееўка чуць стала ўсхадзіць, а каля яе падсада пашла. Залессе В.-Дзв. На натай дзячянцы падсада добрая, сена накосім многа. Латышы Глыб. ПАДСАНКІ толькі мн. Невялікія сані. Падсанкі можна прычапіць да саней. Луначарскае В.-Дзв. Каня запрос, а падсанкі ззадзі. Беразіно Докш. ПАДСАСНОУКІ мн. Грыбы махавікі. Падсасндукі жоўценькія, чысценькія, у моху. Беразіно Докш. Параўн. падрашэтнік, падрэшатнік, падряшдтнік. ПАДСЕДЗЕЦЬ зак. Ііадпільнаваць. Сёння дзіка падсёдзеў мой стары. Надазер'е Глыб. ПАДСІВІЦЬ зак. Забяліць малаком, заправіць. Прынясі малако, хачу крупнік падсівіць. Суша Леп. ПАДСКАВАРОДНІК м. Падстаўка для патэльні. На падскавардднік я i каструлю калі пастаўлю, i кацячок. Гуліна Сен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надазере, падрўбнік, падсасндўкі, пітўх
8 👁
 ◀  / 359  ▶