Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАДЛЁТЫШ, ПАДЛЁТАК, ПАДЛЁТЫШ, ПАДУЛЁТАК м. 1. Падлетак. Ванька Данілаў яшчэ падлётыш. Сокарава Беш., Залучча Гар., Грынеўшчына Докш. Сын у яе малы яшчэ, падлетак. Сасновая Докш. Дауно гэта было, я яшчэ падлётышам быў. Гаршчэўшчына Тал. От, щпер гэтыя падулёткі, толькі чорта i творацъ напіўшыся. Новы Пагост Міёр. Параўн. падуростак, падурдстачак, падшпарак. 2. ПАДЛЕТЫШ м. Птушанё. Вуткі ў мяне падлётышы. Урбаны Брасл. Сярод варон былі / падлётышы. Шчотнікі Тар., Івоніна Шум. ПАДЛІЗЛІВЫ, ПАДЛЬІЖНЫ прым. Пра таго, хто падлізваецца, дагаджае; падліза. Не люблю такіх падлізлівых, як ты. Івесь Глыб. Во ўжо дзе падлыжны малы! Гацькаўшчына Арш. ПАДЛІЦА1 ж., груб. Дзяўчына або жанчына, якая робіць подласці. Падліцу эту Таньку відзець не хану. Пішчалава Арш, ПАДЛИДА2 ж. Пляма карычневага колеру на скуры; радзімка. Вялікая падліца на шыі. Пашкі Шарк. ПАДЛОЖНІКІ мн. Бервёны, на якія насцілаецца падлога. Калі хату строілі, дык падлджнікаў каля сарака заказалі. Коравічы Чаш. Параўн. падмоснік, падмдсцік у 2 знач. ПАДЛОУЧЫ прым. Хуткі, жвавы. Хлопец той дужа падлоўчым быў. Серкавіцы Тал. ПАДЛЫЖНЫ гл. ІІАДЛІЗЛІВЫ ПАДМАНАК м. Ашуканец, падманшчык. Тыя два хлопцы дзявочыя падманкі. Пышна Леп. ПАДМАСЦЕР м. Памочнік, падмайстар. Бацька не адзін работаў, у яго быў падмасцер адзін. Арцёмава Лёзн. ПАДМАЎЛЯЦЬ незак. Падгаворваць каго-н. У нас такія людзі ёсць, што падмаўляюг\ь адзін другога i змовы робяць. Кошчава Беш. ПАДМЕЛЬНЫ м. Млынар. Падмёльны рукавадзіць млынам, меліць намлыні. Ясева Міёр. ПАДМЁШВАЦЬ незак. Акучваць. Падыходзіць час бульбу падмёшваць. Тумінічы Арш. Пара ўжо бульбу падмёшваць. Гаршчэўшчына Тал. Параўн. плужкаваць. ПАДМІШУРЫЦЬ зак. Падмануць. Падмішурыў я су седа. Станіславова Дубр. П АДМOPHIK м. Шуфляда. У падмдрніку nycma. ОпсаБрасл. ПАДМОСНІК, ПАДМОСЦІК м. 1. Падмурак. На падмосніку дзержыцца пол. Ларынаўка Арш. Параўн. падмурдвак, падмуроўка. 2. часцеймн. Бярвенне, на якое насцілаецца падлога. Пол мяняць нада: падмдснікі пагнілі. Абольцы Тал. Я сам гэныя падмдсцікі ставіў. Абольцы Тал. Параўн. падлджнік. ПАДМбСЦЯ, ПАДПАМОСЦЕ н. Падполле, паглыбленае ў зямлю памяшканне пад падлогай для захоўвання еадавіны, агародніны i інш. У Taci падмдсця не бульбай, a абы-чым загружана. Зубава Арш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падмбсніку, падмішўрыў
2 👁
 ◀  / 359  ▶