Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАДДУРЬЮАЦЬ незак. Падманваць. Любіш ты паддурываць, а сам носам варочаіш, як цябе паддураюць. Выхадцы Лёзн. ПАДЖАШШНЖ м., абрад. Шафер, удзельнік вясельнага абраду. Паджанішнік - хлопец з горада, культурны такі. Дуброўна, Міхалова Чаш., Верацеі Шарк. Параўн. пёршы, пытанішнік. ПАДЖОГА ж. Падпал, смалякі, трэскі, якія служаць для распальвання печы. Дровы без паджогі разгарацца не хочуць. Лісуны Арш. Растапіць нечым, падждгі прынёс бы. Новы Двор В.-Дзв. Падждгу кала бані пад паветкай бярі. Заполле Віц. У хату к вечару падждгі прінясі. Казловічы Гар. Падждга ў падпечку ляжыць знойдзеш. Ютяўцы Лёзн. Я шчэпкі, сучкі не выкідываю: яны на падждгу пойдуць зімой. Горы Рас. Паглядзі, ці ляжыць паджога на каптуру ля коміна. Дабея, Лескавічы Шум. Без паджогі печ не затопіш. Ула Беш., Князі Віц., Заазер'е, Халамер'е Гар., Азёрцы Глыб., Папшулі Міёр., Баяноўшчына Пол., Пралетарыя Уш., Лужкі Шарк. Параўн. падпалле, nadmona, падтопіна, падтопка. ПАДЖЫВОТШК м. Вялікая калода. Калі дровы вун на тым паджывотніку. Халамер'е Гар. ПАДЗЁМКІ, ПАДЗЁМКІ, ПАЗЁМКІ, ПАЗЁМКІ, ПОЗЕМКІ мн. Суніцы. Скора i падзёмкі будуць. Выдрэя Лёзн. У нас з падзёмак варэнне не вараць. Ляхаўшчына Паст. Пазёмак на ўсё лета наеліся. Спрынды Брасл. Го, сёліта столькі пазёмак ёсціка, нада схадзіць. Косарава, Надазер'е Глыб. Унучкі як прыедуць дык у пазёмкі пойдзем. Крыпулі Докш. Набралі мальцы ўчора многа пазёмак, Ііагошча Брасл., Котава Віц., Азёрцы Глыб., Макаравічы Докш., Жарцы Леп., Дэмскія Міёр., Прамышляды Паст., Латышы Рас., Пралетарыя Уш., Пашкі Шарк., Далуева Шум. Пазёмкі ўжо, відаць, паспелі. Глыбокае. Дзіўчаты вун схадзілі пазёмак набралі, а ты ўсё сядзіш. Верхняе Глыб. У нядзелю з малой у поземкі за возера пойдзем. Глыбокае. Знайшла добрую поляну, поземкамі ўсё ўсыпана. Завараты Глыб. ПАДЗЁНІК, ПАДЗЁННІК м. Рабочы, які выконвае падзённую работу, падзёншчык. Падзёнік памагаіць, i яму за гэта плацюць. Заточча В.-Дзв. Нешта майго падзённіка няма сёння - відаць, захварэў. Фарынава Пол. ПАДЗЕНБКАВАЦЬ зак. Падзякаваць. Падзенькавацъ за мёд. Дэмскія Міёр. ГІАДЗЁЦІСЯ зак. Падзецца. Няма дзе падзёціся. Ясюкі Паст. ПАДЗІКАТАР м. Назва танца. Калі была молодой, танцавала кадрылю, какетку, падзікатар. Белая Ліпа, Шацяні Сен. ПАДЗІЯЛА н. Коўдра. Дай ім новое падзіяла. Галі Беш. ПАДЗОЛЩА, ПАДЗОЛЬ ж. Бедная на солі i мінеральныя рэчывы зямля, падзол. Дзе падзолща, нічога не вырасціць. Кутняны Пол. Падздль - запушчаная зямля. Беразіно Докш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, надазере, паддўрываць, паддўрьюаць, паджбга, падтбпіна, пбземкі, халамере
0 👁
 ◀  / 359  ▶