ПАДАЯНКА гл. ПАДАЕНКА ПАДБАБАК гл. ПАДАБАБАК ПАДБЁЛЬ м. Падбел. Падбёль - гэта маць-і-мачаха. Казімірова Пол. ПАДБІРАЦЦА незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Жонка пайшла падбірацца. Тумілавічы Докш. Летам іду падбірацца часоў у дзевяцьдзесяць вечара, a зімой каля шасці, а то i раней, бо цёмна робіцца. Гута Паст. Нядаўна падбіралася ў дворышчы, а сена зноў натраслося. Абруб Глыб., Турлы Паст. Параўн. падрабляцца. ПАДБЩЦЕ н.. ПАДБОЙКА ж. Тое, чым падбіта, падшыта што-н. знізу, з адваротнага боку, падбіўка. Раней падбіцце з хлопку прышывалі. Папкі Міёр. Падбойка нада к крыты, каб дождж па ей сцякаў, а не пахаці. Грышаны Віц. ПАДБІШЧА, ПАСВІШЧА н. Паша. На падбішча ў нас кароу можна выганяцъ ужо ў апрэле. Абухава В.-Дзв. У нас добрае пасвішча. Яцукі Шум. Параўн. пагднішча. ПАДБОЙКА гл. ПАДБІЦЦЕ ПАДБРУШША н., ПАДБРУШЫНА ж. Ніжняя частка чэрава, падчарэўе. Учора падорушша капцілі. Мярэдкія Глыб. Падорушша я ўжо пассшіла. Акунёва Міёр. Падорушша солім, скручываем, копцім. Свірдуны Паст. Як свінню зарэжаш, на зіму падорушыну закручвапі. Залессе В.-Дзв., Занькі Леп., Таўкіні Шарк. ПАДБУКРОІЦЬ зак. Падгаварыць. Гэта ж дзед падбукроіў нас у лес схадзіць. Несцераўшчына Докш. Дзіця падбукрбіць - многа розуму не трэба. Крыпулі Докш. ПАДБЭЛЬК прысл. Да самага верху. Сена падбэлък наклалі, болей ужо не ўціснуць. Савінічы Сен. ПАДБЯРОЗКА ж. Уюн палявы. Падбярдзка ўсё апутала, спасу ад яе няма. Прыпернае Глыб. Уся булъба падбярозкай зарасла. Зарачыцак Докш. ПАДБЯРОЗНТК м. Падбярозавік. Падбярдзнікі нада чысціць, варыць. Доўжа Віц. Параўн. падабабак. ПАДВА КОННЕ гл. ПАДАКОНАК ПАДВАРАч ЫВАЦЬ незак. Падварочваць, падварушваць. Куды вецер дуіць, туды i сена падварачываюцъ. Канаты Гар., Баяноўшчына Пол. ПАДВЕС м. Упрыгожанне для ложка, кавалак тканіны, у якім ніжні край абшыты брыжамі ці карункамі; падзор. Амаль усе пасцелі тады падвёсамі падшывалі. Барсукі Глыб. Параўн. падздрнік, падузорнік. ПАДВІРАЦЬ незак. Падплятаць. Раней мы лапці падвіралі ільнянымі вяроўкамі. Пушкі Лёзн
Дадатковыя словы
падбрўшша, падбрўшына, падбрўшыну
3 👁