Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
яшчэ нешта скажу! Канаты Гар., Паташня Міёр. Пагодзъ, пагодзь, не спяшыі Камаі Паст., Верацеі Шарк. ПАГАДЗЯ прысл. Пазней, праз некаторы час. Прыдзі пазней, пагадзя, як я буду дома. Слабодка Брасл. Карову падаю пагадзя. Дзёрнавічы В.-Дзв., Лужасна Віц,, Канаты Гар. ПАГАДК1, ПАГбДНПС! мн. 1. Дзеці, якія нарадзіліся адзін за адным праз год. Мы з сястрой пагадкі, разніца ў паўтара года. Дзёрнавічы В.-Дзв. 2. Аднагодкі. 3 сястрой мы пагдднікі, толькі я радзілась у начале года, а яна - у канцы. Пунішча Віц. У яе пагдднікі дзеці, а на выгляд не скажаш. Ураджайная Глыб. Пагоднікі - дзеці, якія радзілісь у адзін год. Вялікае Сяло Лёзн. ПАГАЛІЦЬ зак. Павандраваць, пахадзіць. Пагаліў, пагаліў недзе іуэлы год, а щпер паявіўся i яшчэ нечага хочыцъ. Лужкі Шарк. ПАГАЛОЎШЧЫНА ж. 1. Забой жывёлы. У нас заўтра пагалдушчына будзіць - во мяса наядзімся. Кавалі Глыб. Цяпер пачці каждый дзенъ у людзей пагалбушчына - усе сетей рэжуць, патаму што чума африканская,. Язна Міёр. Перад Вялікаднем усягды пагалдушчына: якое ж свята без мяса! Дзёрнавічы В.-Дзв., Лукашова Паст. 2. Частаванне пасля забою жывёлы. Пасля таго, як мяса спарадкуюцъ, устраівалі пагалоўшчыну. Варапаева Паст. Сасед, як заколщь кабана, просіць да сябе на пагалоўшчыну. Дзёрнавічы В.-Дзв., Гута Паст. 3. Свежына. Як кабана заколюцъ i прынясе мне сусед сала, мяса, на гэтаў нас кажуцъ і(пагалоўшчына}\ Беразіно Докш. ПАГАЛЯШКА ж. Палка. Як палучыш пагаляшкай па руках лазіць не будзешу сад! Папкі Міёр. ПАГАНШКІ мн. Паганкі, неядомыя грыбы. Гэта, відаць, паганнікі растуцъ. Шарагі Міёр. ПАГАНЯЦЬ незак. Спаганяць, патрабаваць. Не паганяй ад яго гроты. Альхоўцы Шарк. ПАГАРЭЛАЎКА ж. Пажарышча; месца, дзе выгаралі кусты ці лес. Схадзі на пагарэлаўку, можа, што там знойдзеш. Папшычы Глыб. Параўн. палішча, паля, палянішча. 11 АГАРЭЛЬДЫ мн. Грыбы, якія растуць на выгарынах. Унукі набралі адных пагарэльцаў. Малыя Пышнагоры Леп. Параўн. пажаркі, пажарнікі, папялушкі. ПАГБАНЫ дзеепрым. Пагнуты. У старым пагбаным тазу пол мый. Канаты Г ар. Параўн. пагнёны. ПАГБАЦЬ зак. Пагнуць, сагнуць, пакарабаціць што-н. Матацыюгам ванну зацапіў на дваре, пагбаў край. Лужасна Віц. Пагбаў ключ увесь: гараж ні адкрываўся. Вярэчча Гар. ПАГЕРГЕТАЦЬ зак.,экспр. Пасмяяцца, парагатаць. Пагергеталі i досыцъ. Буеўшчына Шарк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пагалбўшчына, пагалдўшчына, пагбдзь, папялўшкі
1 👁
 ◀  / 359  ▶