Старонка 73
◀ / 359 ▶
нідалэнга ў 2 знач., нявывалака ў 2 знач., нягеглік, нягегліца, нязграба, нязграбнік, няздэба, няўдобіца ў 2 знач. НЯЎКАЦЬ незак. Мяўкаць. Ці чуеш ты, дзе няўкаець кашак? Паташня Міёр. НЯЎЛАД прысл. Недаспадобы. Табе ўсё няўлад, што я ні скажу. Дзёрнавічы В.-Дзв. НЯЎЛЕДНЫ прым. Абыякавы, раўнадушны. Плоха, як чалавек няўледны. Трыгубцы Віц. НЯЎЛОЎЛІВЫ прым. Няўлоўны. Мой хлопец зусім няўлоўлівы. Стаі Леп. НЯЎМЫСЛЯ, НЯЎМЫСНА прысл. Ненаўмысна, незнарок. Так загаварылася, што няўмысля ляпнула лішняга. Карабанавічы Дубр. Мой малец ета няўмысна зробіў. Ваўкалата Докш. НЯЎРОДА ж. Неўраджай. Такая няўрода гэты год – нічога не расцець. Кузняцова Віц. Параўн. нерадзь. НЯЎРУЧНА прысл. Нязручна. Няўручна так будзець ехаць. Валынцы В.-Дзв. Няўручна нам перапраўляцца на тэй бераг возера. Селішча Гар. Мне няўручна з етым грузам. Пальмінка Гар. НЯЎСЕДА аг., экспр. Непаседа. Няўседы маёй тут не бачылі? Будзілава Чаш. Параўн. накальніца, неслуханец, непаслушнік, няўструй. НЯЎСТРУЙ м., экспр. Непаседа. Мой унук – няўструй: не пасядзіць, не пастаіць. Крукі Брасл. Параўн. накальніца, неслуханец, непаслушнік, няўседа. НЯЎСТРУЙНЫ прым., экспр. Неўтаймаваны, неўгамонны, несціханы. Дзед такі няўструйны: усё гаворыць і гаворыць. Галубава В.-Дзв. НЯЎСХОЛЫ прым. Які не дае ўсходаў, не прарастае. Нідаспелыя зерніты будуць няўсхолыя. Слабодка Брасл. У гэтым годзе тутака няўсхолая зямля. Старыя Крукі Міёр. Параўн. няпеўны. НЯХВІЛЯ ж. Мяцеліца. Няхвіля ўсё чыста завеяла. Вялікае Сяло Сен. НЯХЛЮЙ м. Неахайны чалавек; мурза. Ён у нас няхлюй – век брудным ходзіць. Мосар Глыб. Параўн. недабай. НЯХОТА прысл. Неахвота. Няхота было ў такую рань падымацца карову даіць. Уна Лёзн. Параўн. няладзя. НЯШЫ толькі мн. Каромысел. На няшах няцяжка насіць ваду. Кураполле Паст. Параўн. насілы, насілкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶