Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
Заточча В.-Дзв., ГТсуя Глыб. Параўн. нявартны. 3. займ, у знач. прым. Слабы, кволы. Што здарылася? Ты сёння зусім ніякій. Жары Рас. Параўн. недапдшлівы, недапдшны, нездаляшчы, нездараўчаны, немагушчы, нездаравячы, нідапдшлый, нэнзны. НОДАЦЬ незак. Шукаць. Што ты тут нодаеш? Што трэба? Сакольнікі Віц. Параўн. нікаць у 2 знач., ншпаръщь, ныскаць. НОЖНІ толькі мн. Нажніцы. Авечыя ножні вялікія. Слабада Дубр. Купіла нджні авечак стрыгчы. Савуткі Шарк. Нджні зялезныя паклала, не ведаю куды. Плюсы Брасл. Прінясі нджні - матус нада перярезаць. Грабяніца Віц., Вадзянікі, Канаты, Ноўка Гар. НОКАЦЬ м. Ногаць. Ндкаць баліць на пальцу, будзецъ нарывацъ. Канаты Гар., Грынеўшчына Докш. НОНЕЧНЫ прым. Сёлетні. Нднечная вісна позняя. Баравуха Пол. НОНІЧЫ прысл. Цяпер, сёння; сёлета. Нднічы лета было цёплае. Іказнь Брасл. Нднічы дужа суровая зіма. Сушчова Віц. Нднічы час не такі: паўсюль тэхніка, раней не так было. Язна Міёр. Нднічы пащплела на дварэ. Перавознікі Паст. Нднічы добрая бульба ўрадзіла. Ёды Шарк. НОРАСТ гл. НАРАСТ НОС м. Лыч, выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл. Свіння рые носам. Шыці Шарк. HOCIKI мн., перан.} памянги. Насенне клёна. Вун возле плота носікаў нападала, нада насабіраць. Забалацце Леп. Дзеці носікі клёна прыклейваюць к свайму носу. Царкавішча Уш. НОТАЧКА ж., экспр. Разбалаваная, капрызная дзяўчынка. У мяне дачка такая лоточка! Зубава Арш. НОТНЫ прым. 1. Ганарысты, фанабэрлівы. Нотная гэта была баба, на нас i ні глядзела. Клясціцы Рас. 2. Капрызны. А сын яго такг ўжо нотны - радачкі няма. Папоўка Сен. 3. Сумны. Нейкая ты, унучачка, сёння нотная, не смяешся. Папшулі Міёр. НОХАЦЦА незак. Бегаць, насіцца. Наш сабака ндхаўся дзень цэлый. Езярышча Гар. У молодых косці крэпкія, вот яны i нохаюцца туды-сюды. Новы Пагост Міёр. Чаго ты ндхаешся па двары? Сокарава Беш. НОЧКА ж., абрад. Беларускі народны танец i адпаведная песня да яго. Я ў клубе з другімі бабамi самадзеіцельнасць паказвала: какетку, каробачку, кадрэлю, ночку, каркавяк скакала. Белая Ліпа Сен. НОЧЧЫ прысл. Ноччу. Баба на фермг дзяжурыла ноччы. Старая Рудніца Глыб., Сценка Докш., Будаўка Тал. Саветы ноччы прышлі, паноў сабралі i павязлі. Гута, Лынтупы Паст. У дзядзькі майго ўкрачі ноччы каня. Заазер'е Пол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, нбсікаў, нбсікі, немагўшчы
3 👁
 ◀  / 359  ▶