Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
НЕПЕРАЛІЎКІ, НЕПЯРЭЛГУКІ мн. Непрыемнасці, нягоды. У мяне ў гэтьт месяцы ўсё нейкія непераліўкі. Камаі Паст. Такія непераліўкі, не знаю, што i дзелаць. Старое Сяло Уш. Разеяла mym непярэліўкі, не плач. Забалацце Леп. Параўн. налёты, недабрдцце, ніпуцёвіца. НЕПРЫЛЮДАК, НЕДАЛЮДАК аг., экспр. Нелюдзімы чалавек, нелюдзь. У тэй хаце непрылюдак жывець - адзін усю жызню. Нарыца Паст. A ён усё адзін i адзін, ніхто яму i ні нада, непрылюдак нейкі. Балаі, Перавознікі Паст. Дачка троху недалюдак была: мы ўсе, бываець, сядзім тут, a інаў тую хату пойдзіць. Грэцкія Міёр. НЕПЯРЭЛТУКІ гл. НЕПЕРАЛІЎКІ НЕРАДЗЬ1 ж., зб. Дробныя ягады. На кусту асталася толькі нёрадзь. Пірагі Дубр. У сухое лета ў лесе з ягад толькі нёрадзь бываецъ. Жыгалы Беш. 1 нёрадзь сабіралі, а што рабіць? Ула Беш., Горы Чаш. Параўн. нёрасль, неўмалот. НЁРАДЗЬГ ж., зб. Машкара. Нерадзь уся гэта спакою не даець. Баравуха Пол. НЕРАДЗЬ3 ж. Неўраджай, недарод. Нёрадзь - вялікая бяда для людзей. Пачаевічы Чаш. Параўн. няўрода. НЁРАСЛЬ ж. Дробныя ягады. На адным лапіку ўрадзілі клубніцы, а на другім - адна нёрасль. Нямойта Сен. Параўн. нёрадзь1, неўмалдт. НЕСКУКА займ. Некалькі. Дай ты мне, баба, нёскука цыгарэт з палщы, а торукі мокрыя. Папшычы Глыб. НЕСЛУХАНЕЦ гл. НЕПАСЛУШШК НЕСПАДРУЧНА прысл. Не з рукі, нялоўка. Неспадручна мне адсюль бульбу браць. Лужасна Віц. НЕСУВІРУТНІК м.9 абразл. Нягоднік. Соромна было за яг о, такі ўжо несувірутнік быў. Звязда Леп. ГТараўн. набрадзь, набрыдзь, наглінец, нелюбяціна, нягоддзе. HETKA аг. Бядняк. Той мужык у нашим сяле такі нёткаі Астроўна Беш. НЕТУЦІ безас.-прэдык. Няма. Гаспадара дома нётуці. Нётуці ў яго кароў. Асвея В.-Дзв. Лугавыя, Ноўка Віц. Бульбы ў гэтым годзі нётуці. Што есці будзімі Іванск Чаш. Чарніц сёлета нётуці пагарэлі. Радчонкі Гар., Ніўнікі Міёр., Арлея Пол., Слабада Шум. НЕЎМАЛОТ м., зб. Дробныя ягады. Як нада, дык i неўмалдт пойдзець для компоту ці варэння. Дразды Беш. Параўн. нёрадзь\ нёрасль. НЕЎПРЫЦЯМКУ прысл. Няўцям, незразумела. Неўпрыцямку гэтамне. Урбаны Брасл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

непярэлгўкі, непярэлтўкі, неспадрўчна, несувірўтнік, нягбддзе
3 👁
 ◀  / 359  ▶