Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
добрымі, восъ i ячмень вырос на славу. Чарневічы Глыб. Трэба ўжо насёны купляць. Турчылава Брас л,, Мікалаёва Міёр. 2. Насенная бульба. Сёлета бульбы насёна нада болыиы кінуць. Дрысвяты, Укля Брасл. Нада не запамятавацъ аставіць бульбы на насёна. Прыпернае Глыб. Насёнкі ў гэтым годзе мала - бульба вельмі вялікая ўрадзіла. Дрыгучы Міёр. Не скажу, гито многа ў гэтым годзе насёнкі бульбы, але хопіць таго, што ёсць. Капылыпчына Глыб. НАСЁРБАЦЦА зак., перан., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Сёння зноў мой насёрбаўся. Ну што з ім рабіць? Ляды Дубр. Параум. наглюкацца, наглытацца, надрацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзъкацца, назюзюкацца, наклюкаща, налактацгщ, налізацца, налізгацца, налупіццаГ, намызгацца, нацялёскацца, наюсъкацца. НАСІЛЫ, НАСІЛКІ толькі мн. Каромысел. Насілі на настах па два вядры вады. Балаі Паст. Каблягчэй было насіць ваду, бралі насілы. Шантары Докш. Куды гэта нашыя насілкі дзеліся? Вады ж нада нанасіць. Усяны Брасл. Параўн. няшы. О НАСІЦБ НА ПАГАРШКАХ Насіць на плячах (пра дзідя). Дзед узяў малога i носіць на пагаршках па двару. Пірагі Дубр. НАСКІПАЦЬ зак. Нашчападь (трэсак). У печы паліць будзем, наскіпайце трэсак. Застарынне Беш. Наскіпай трэсак i палачак на паджогу. Дзёрнавічы В.-Дзв., Баева Дубр. НАСМІШКА ж. Насмешка. Так абы-як узараў, як насмішку здзелаў. Дзёрнавічы В.-Дзв. НАСОЎ м. 1. Верхняе адзенне з палатна без падкладкі. Насду насілі амаль ваўсе поры года. Серкавіцы Тал. 2. Свабоднае, шырокае адзенне. Насуніць сто насавду, i ўсё ёй холодна. Дзёрнавічы В.-Дзв. Што ета ты за наеду надзела? Знімі, а то людзі засмяюцъ. Лужасна Віц. Мой мужык апрануў сем насдваў - не змерзнець. Лялеўшчына Гар. Параўн. надзётка, нажутка ў 1 знач., налёта, напдціна, напратка. НАСТАЎКА ж., пчап. Вулей для прываблівання пчалінага рою. Настаўку на дрэва вешалі для пчол. Кушняроўка Чаш. НАСТАЮШЧЫ гл. НАСТАЛИ ІЧЫ НАСТАЯШЧА прысл. Шмат, даволі многа. У гэтым годзе бульбы накапалі настаяшча - поўны бурт. Ропна Пол. Мы назбіралі настаяшча ягад. Паліцы Беш. Грыбоў настаяшча прынёс. Вялікае Сяло Шарк. Настаяшча гадоўянаўжо ні жывеў нашай вёсцы. Турлы Паст. Настаяшча бульбы выросла. Кавалі Паст. Тут ужо настаяшча сліў, можно варыць варэнне. Прамышляды Паст. Агуркоў настаяшча панаставіла на зіму. Варапаева, Вярэнькі, Гута, Лынтупы, Казлоўшчына Паст., Губіна Леи., Бельнякі Чаш., Калінавая Міёр. Параўн. навалом, непаказана
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нажўтка, насавдў, насдў, пяным
2 👁
 ◀  / 359  ▶