Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
НАМАГАЦЬ незак., экспр. Націскаць; аддаваць перавагу чаму-н. (пра ежу). У насусі намагаюць на бульбу i гуркі. Бокішава Шум. НАМЕТКА ж. Марля. Падай намётку, каб змагла малако працэдзіць. Грышаны Віц. НАМЕТ м. Намець, гурба снегу. У сю ноч віхурыла - доўга ісці будзіш па гэтых намётах. Забалацце Арш. Зімой намётаў столька не прайці. Загор'е Глыб. НАМЕТКА ж., абрад. 1. Вясельны падарунак нявесты родным жаніха. Инвеста рыхтавапа намёткг ўсім родным жаніха. Лазы Тал. 2. Хустка, касынка. Намётку не забудзь, як да кароў пойдзеш. Дуброўна. 3. Вышыты ручнік. Мая свікроўка мне намётку падарыла. Бароўка В.-Дзв. Параўн. набожнік, набджнічак, набражнік, набразнік, накутнік. НАМЖА ж. Празмерна вільготны ўчастак глебы пасля дажджу. Пасля гэтых дажджоў на гародзе амаль усюль намжа. Машканы Сен. НАМГГУСЕНЬ, НАМІТУСІ прысл. Пра таго, хто лёг адзін каля аднаго галовамі ў супрацьлеглыя бакі, валетам". Свінні ў хляве ляжалі намітусень. Казаноўка Чаш. Ложак цесны - намітусі кладзіцеся. Слабада Докш. НАМОГЦІСЯ зак. Стаміцца, напрацавацца. Намдглася сёння да паўсмерці. Выдрэя Лёзн. Параўн. навадзіцца, надушыцца. НАМУЗОЛІЦЬ, НАМУСОЛІЦЬ зак., экспр. Намазаць сябе чымн. Навошта ты рукі намузоліла краскай? Рубеж Брасл. Намусоліла ўвесь твар пудрай. Ганкавічы Беш. Параўн. наквэнзаць. НАМЬІЗГАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Намызгаўся так мужык} што ногі не мог перастаўляць. Гарадок. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налізацца, налізгацца, налактацца, налупіцца2, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца. НАМЯКНУ ЦБ зак. Намокнуць. Хавайся хутчэй, а то намякнет. Расоны. НАНАЙНЩУ гл. НАЗНАЙНІЦУ НАШЗУ прысл. Унізе. Нанізу стаяць каробкі. Старое Сяло Віц. НАНІЦ, НАНІЦ, НАШТЧА прысл. Навыварат. Я нашу майку наніц, каб не зглазілі міне. Грыгаравічы Леп. Наніц сукенку надзела i пахажываіць. Гілі Чаш. Ты ж наніц ceimap адзела. Вадзянікі Тар,, Гарбачэва Рас., Сарочына Уш., Дубнікі Шарк. Калі сукенку наніц надзенеш, значыць, з мальцам пазнаёмішся. Баруны Брасл. Ты наніц рубашку надзеў. Урбаны Брасл. Нанітча кофту надзела. Старое Сяло Уш. Не, ты глянь на яго! Так ужо бег, што рубаху наніц надзеў. Даўгабор'е Рас. Параўн. назнайніцу, назналіцу, наізнанец, нанайніцу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўгаборе, загоре, накўтнік, пяным
2 👁
 ◀  / 359  ▶