Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
мне падарыла яшчэ баба мая. Навасельцы Шарк. Параўн. нацёльнік.. 4. Безрукаўка. Нажутку без рукавоў на сцяну вешалі. Жакі Паст. НАЖЫМАЦЦА незак. Высільвацца. Ты што тут адзін нажымаішся? Так жа i надарвацца можаш. Забор'е Рас. НАЗАЎТРАГА, НАЗАУТРАЕ, НАЗАЎТРАКА, НАЗЛУТРАЯ, НАЗЛУТРЕГА, НАЗАЎТРЭЙ прысл. Заутра, назаўтра. Божа мой, божа, назаутрага, як устала, усюдых гэтыя немцы. Еўлахі Тал., Грынеўшчына Докш., Сокарава Беш. Назаутрега паедуцъ, ехацъ далёка нада - у Якуцію. Лялеўшчына Тар. Сустрэцца мы з табой зможам назаутрака. Велеўшчына Леп. Назаўтрая ты пойдзеш пасціць кароў. Рубеж Брасл. Назаутрэй мо бліны спэкце? Равяцічы Тал. НАЗАЎШЭ прысл. Назаўсёды. Назаушэ яна табе талеркі гэтыя аддала? Папкі Міёр. Параўн. наўсягды. НАЗВІСКА н. Імя. Эдзіта — ну i моднае назвіска. Галбея Паст. Параўн. наймя. НАЗДРАЧКА ж. Тарка. Буракі нада на наздрачку пацерці. Забор'е Рас. НАЗЕМКІ толькі мн. Суніцы. Назёмак сабрала літрау пяць. Чарневічы Глыб. НАЗМЬІСНЕ прысл. Наўмысна, знарок. Ён заўсёды ўсё рабіў назмысне. Стаі Леп. Параўн. нарачы, нарошне, нарошні. н а з н Ай ш ц у, н а з н Ал і ц у, н а н Ай ш ц у, н а із н Ан е ц прысл. Навыварат. Надзела сарочку назнайніцу. Пугачова Докш., Алексінічы Сен. Ты ж cnadnhjy назналіцу надзела. Рускі Шум. Ты ж глядзі, як адзяеш: сукенку нанайніцу адзела. Прамышляды Паст. Уцюж гитаны нанайнігуу. Зарачыцак Докш., Слабада Глыб., Казлоўшчына Паст., Мельніца Шарк. Во надзела кохту наізнанец. Прудок Гар. Параўн. наніц, наніц, нанітча. НАЗОЛІСТЫ прым. Надакучлівы. Надаеў мне гэты назолісты маліц. Мікіціха Шум. Параўн. надаёдны, надаядлівы. НАЗОЎ м. Назва. Суседняя веска маець назбу Забеліна. Свярдлова Віц. НАЗЬІСКІ мн. Мокрыя дровы. Адны назыскі ляжаць. Звязда Леп. НАЗЮЗЬКАЦЦА, НАЗЮЗЮКАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Назюзькаўся мой стары ў гасцях. Краснаполле Рас. Аж страшна, як мужык мой назюзюкаўся. Бабічы Глыб. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, нажлактацца ў 2 знач., наёкацца, наклюкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупщца намызгацца, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборе, назбў, назлўтрая, назлўтрега, нанайніг^у, пяным
2 👁
 ◀  / 359  ▶