Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
АД РЭДАКТАРА Ва ўмовах білінгвізму, які характарызуе сучасную моўную сітуацыю ў Беларусі, асабліва важнае значэнне набывае збор i даследаванне народна-дыялектнай лексікі як аднаго з феноменаў нацыянальнай беларускай мовы. У айчынным мовазнаўстве да апошняга часу недастаткова вывучанымі з'яўляліся гаворкі Віцебшчыны. Нягледзячы на тое, што лексіка паўночна-ўсходняга тэрытарыяльнага дыялекту Беларусі знайшла частковае адлюстраванне ў шэрагу лексікаграфічных прац XX - пачатку XXI ст., праблема стварэння дыялектнага слоўніка Віцебшчыны заставалася па-ранейшаму актуальнай. Кафедра беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава прыклала значныя намаганні для стварэння такога выдання ў дзвюх частках. Першая частка "Рэгіянальнага слоўніка ВіцебшчыньГ была выдадзена ў 2012 г. Другая частка слоўніка з'яўляецца працягам першай i ўключае лексічны матэрыял на літары M - Я. Матэрыялы 2-й часткі слоўніка апрацаваны i падрыхтаваны да друку выкладчыкамі кафедры: M - дац. Г.К. Семянькова; H, О - дац. T.A. Грачыха; П - дац. A.C. Дзядова, ст. выкл. Н.П. Даўбеінка, выкл. A.A. Калеснікава; P - дац. В.Э. Зіманскі; С - дац. Я.Н. Марозава, дац. A.C. Дзядова; T, У, Ф - дац. Г.А. Арцямёнак; X, Ц, Ч - ст. выкл. C.B. Мартынкевіч; Ш, Ю, Я - дац. Ю.М. Бабіч. Рэдактар другой часткі слоўніка- дац. A.C. Дзядова. Пры ўкладанні другой часткі "Рэгіянальнага слоўніка Віцебшчыны' быў пашыраны склад абследаваных населеных пунктаў. Складальнікі кіраваліся тымі ж самымі прынцыпамі адбору слоў i іх лексікаграфічнага апісання, што i ў першай частцы. Асаблівасці структуры слоўніка i размяшчэння ў ім лексічнага матэрыялу, прынятыя скарачэнні назваў раёнаў Віцебскай вобласці пададзены ў прадмове да слоўніка, змешчанай у першай частцы. Многія словы i ўстойлівыя вы разы, якія ўключаны ў рэестр слоўніка, уяўляюць сабой цікавы i арыгінальны моўны матэрыял, што сведчыць пра самабытнасць жывой народнай мовы Віцебшчыны i характарызуе яе як спецыфічную этнакультурную з'яву. "Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны" падрыхтаваны ў рэчышчы навукова-даследчай тэмы кафедры беларускага мовазнаўства ВДУ імя П.М. Машэрава "Агульнанацыянальныя i рэгіянальныя моўныя працэсы ў камунікатыўнай прасторы Рэспублікі Беларусь: гісторыя i сучаснасць", уключанай у Дзяржаўную праграму навуковых даследаванняў на 2011-2015 гг. A.C. Дзядова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяву, зяўляецца, зяўляліся
8 👁
 ◀  / 359  ▶