Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
Міёр., Казлоўшчына Паст. Надовень у лес хадзілі, ягад ужо многамнога. Каханавічы В.-Дзв. Надовень скончыла бульбу капаць. Лучайка, Сарокі Глыб. Надоінь ліў такі ўжо дождж. Папшулі Міёр. Надднь хацела зайсціся да вас, ды з буракамі занялася. Новы Двор В.-Дзв. Надднь учыцельніца прыхадзіла, пыталася, чаму сын не ходзіць у школу. Пліса, Латышы, Лужкі Глыб. НАДбЗАРКУ, НАДОЗІРКАМ прысл. Назіркам. A міне надозарку за ім паставіў. Ноўка Гар. Ішоў услед за ім наддзарку i згубіў. Даўгабор'е Рас. Ішоў за ім надозіркам i папаўу грыбное места. Пусташы Пол. НАДОІНЬ, НАДОІЧ гл. НАДОВІЧЫ НАДОЙДЗІЦЬ незак., безас. Хапаць; быць дастатковым. Можа, наддидзіць нам сена да вясны. Старое Сяло Уш. НАДОЙЧЫ гл. НАДОВІЧЫ НАДОМНІК м. Прымак. 1 што гэта за мужык? Наддмнік! Казловічы Арш. НАДОНЕ прысл. Учора. Наддне ў лесе я грыбоў набрала. Опліса Брасл. Параўн. надысь. НАДОНЬ гл. НАДОВІЧЫ НАДРАЖАЦЦА гл. НАДАРАж ЫВАЦЦА НАДРАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Дзе ж ты сёння так надраўся? Дольдзева Сен. Параўн. наглытацца, наглюкацца, наёкацца, нажлактагща ў 2 знач., назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупіцца2, намызгацца, насёрбацца, наі{ялёскацца, наюськацца. НАДТАЧЫЦЬ зак. Прыбавіць; павялічыць. Ганны падскочылі, дня надтачылі. Гаўрылавічы Паст. НАДУБЁЦЦА з а к экспр. Намерзнуцца. Так надубёліся, едучы на голых санях! Пугачова Докш. На вуліцы холадна ~ паспелі надубецца. Несцераўшчына Докш. НАДУДОЛЩЦА зак., экспр. Насмактацца, нассацца. A еты дзіцёнак нейкі спокойны — надуддліцца i спіць. Карабанавічы Дубр. НАДУМ лт Задума, намер. Нядобрыяў цябе надумы. Гарадок. У яго быў свой надум. Цяпіна Чаш. НАДУМАННК м. Падманшчык. Якей з яго надуманны: так ізыком, ні падумаўшы, тріпануць можыць. Баева Дубр. НАДУЦЬКА аг., асудж. Надзьмуты, злы чалавек. Такі ўжо надуцька гэты дзед! Новае Жыццё Уш. Гэты надуцька не размаўляець. Мілашова Міёр. НАДУІПЬІЦЦА зак., экспр. Моцна замарыцца, стаміцца. Як жа я надушыўся з гэтым сенам! Казлоўшчына Паст. Параўн. навадзіцца, намогціся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўгаборе, наддйдзіць, надўм, надўмы, надўцька, намбгціся, пяным
11 👁
 ◀  / 359  ▶