ШОРКАЦЬ незак. Шоргаць, хадзіць не падымаючы ног. Дзед во прывык шдркаць па хаце, дык дзе тут заснет. Бабічы Глыб. Параўн. шлымаць. ШОРКІ гл. ш Ар к і ШОРХАЎКІ толькі мн. Шоры, конская зоруя без дугі i хамута, ca шлеямі. Конь як бяжыцъ, дык шорхаўкі так бразгуюць. Свіркі Докш. ШОСНІК м., абрад. Шэсць дзён пасля Вялікадня, на працягу якіх забаранялася выконваць пэўныя віды работ - шыць, вязаць, мыць бялізну, сячы дровы i інш. Закончыща шдснік - тады i за работу возьмемся. Сарокі Глыб. ШОСТАК м. Прыпечак. Суп, каб цёплы быу, на шостак ставім. Пераброддзе Міёр. ШОСЦІК м., памяти. Доўгая тонкая палка або жэрдка для прасушвання ручнікоў, анучак, якая мацавалася перад прыпечкам. Вазьмі ручнік, акуратна развесь на шдсціку. Серкавіцы Тал. На шдсціку ёсць сухія трапкі - прынясі. Плаўнік Чаш. ШОСЬ займ. Штосьці, нешта. Шось твоя дачка доўга там, пара ўжо i дамоў. Хацейка Гар. ШОФЕР м. Шафёр. А я ўсё жыццё шоферам у калхозі рабіў. Баравікі Сен. ШПАНДОРЫЦЬ незак., экспр. Хутка ісці. Ніхто не ведае, куды сусед так шпанддрыць? Снегі Міёр. Параўн. шкарпэціць. ШПАРАГА ж., бат. Шматгадовая травяністая расліна сямейства лілейных, спаржа. Шпарага цвіціць. Шылава Глыб. ШПІГАТ м. Шпагат. Калкі шпігатам нада абматаць - i плот будзе. Цяцеркі Віц. ШШГУЛКА ж. Таблетка. Даўней ніхто не знаў гэтых шпігулак, сваім лячыліся. Сіўцы Паст. ШШК м. Засаўка, на якую зачыняюцца дзверы. Паглядзі, ці зачыніла дзверы на шпік? Жукоўшчына Шарк. ШПІКАВАЦЬ незак. Вартаваць. Летам на работу хадзіў у колхоз, булъбу ці буракі на полі ноччу шпікаваў. Кветча Леп. ШШКУНАр г л. ш к у г п н Ар ў шпонт м. Затычка. Дзірка збоку ў бочке - вада працякае, шпонт усунь. Ула Беш. ШПРУН м. Шэрань. Паглядзі, які шпрун на дрэвах, як серабром обсыпала. Заронава Віц. Параўн. шэраш. ШПУЛЬКА ж., перан., экспр. Жвавая, рухавая дзяўчынка. Глядзі, каб твоя шпулька на дорогу не выбегла. Сарокі Глыб. ШПУЛЯЦЬ незак., экспр. Шпурляць, кідаць.Далей шпуляй, а то куры здзяўбуць. Сар5 я В.-Дзв. Параўн. шарнуць у 1 знач., шваркнуць, шварнуць у 1 знач
Дадатковыя словы
збруя, шпігўлак
3 👁