ШЛОМАЦЬ зак., экспр. Павольна, паціху ўпраўляцца па гаспадарцы. Шлдмае каля хаты дзенъ, зробіць жа нешта. Рулёўшчына Дубр. ШЛОПАУКА, ШЛЭПАЎКА ж. Прыстасаванне для знішчэння мух, мухабойка. На столі шлопаукай муху не дастанеш. Жукоўшчына Шарк. А дзе шлэпаука дзелася? У хаце столькі мух. Папшычы Глыб. ШЛУНАК м. Страўнік. Гэта ж адзежыну можна сколъка раз адзець, а шлунак не абманеш. Вісяты Міёр. ПІЛУНКІ мн. Унутраныя органы чалавека. Усе шлункі мае ужо порчаныя, баліцьусёў сярэдзіне. Язна Міёр. ШЛЫК м. Башлык. Куртку другую вазьмі, там шлык ёсцъ. Сваташыцы Дубр. ШЛЫКНУЦЬ зак., экспр. Шмыгануць, незаўважна ўцячы. Я б яго г паймаў, дык ён жа шлыкнуу у дзірку i ўцёк. Мурагі Рас. ШЛЬІМАЦЬ незак. Хадзіць з цяжкасцю, накульгваючы, ледзь перасоўваючы ногі. Стары толькі na хаце шлымаіць, на двор рэдка выходзіць. Пліса Глыб. Параўн. шдркаць. ШЛЫНДАКА аг., асудж. Той, хто бадзяецца, ходзіць без справы, нічым не займаецца. А сын яго итындака, нідзе не робіць, а толькі п ець. Замошша Брасл. ШЛЭПАЎКІ гл. ШЛАПАКІ ШЛЭГПХА ж., груб. Няўклюдная або няўмелая дзяўчына ці жанчына. Я казала сыну, каб гэту шлэпіху не брау. Туркова Міёр. ПІЛЮБАВІНЫ толькі мн., абрад. Вяселле. Раней у гэтай хаце такія йтюбавіны гуляліі Порплішча Докш. ШЛЯМЫ мн. Шампіньёны. A шлямбу сёлета мора было, дажа na канюшыне раслі. Старое Лядна Леп. ШЛЯФРОК м. Сарафан. Сястра во мне шляфрок шыець: цяпер фарсіць буду. Папшычы Глыб. Адзенъ шляфрдк - на дварэ ж цёпла. Мікалаёва Міёр. ШЛЯХТАВЫ прым., іран. Шляхетны. Паглядзі на яго, які шляхтавы хлопец! Ткачы Гар. ШМАЛЬЦ, ШМЭЛЫД м. Таплёны свіны тлушч; шмалец. Шмальцу многа папучыласъ. Канаты Г ар. Мяса як мяса, але шмэльцу з гусака будзець. Ахрэмаўцы Брасл. 3 гэтай курыцы нямнога шмэлы{у будзецъ. Зорка Шарк. ШМІНКА ж. Памада. Памаж шмінкай вусны, а то пасівярэлі усе. Папшычы Глыб. У пучка ўсё павытрасала: шмінку сваю шукаіць. Пашкі Шаізк, ШМОРКА ж. Павадок. Трэда было на карацейшую юморку Жучку пасадзіць. Дразды Беш. Параўн. швдрка ў 2 знач. ШМУЙЛА аг., неадабр. Неахайны, неакуратны чалавек. Што ты хочаш, ён жа ходзіць, як шмуйла. Лазукі Чаш. Параўн. шаромыга
Дадатковыя словы
шлямбў, шлўнак, шлўнкі, шмўйла
1 👁