Старонка 345
◀ / 359 ▶
ШВЫРКУН м. Цвыркун. Гэта ж швыркуны спаць не даюць. Валынцы В.-Дзв. ШВЭДАР м., ШВЭДРА ж. Світар, цёплая вязаная фуфайка без засцёжак з высокім каўняром. Учора на базары новы швэдар купіла. Белішкі Паст. Хочаш, я і табе швэдар звяжу на зіму? Спігальшчына Міёр. Бывала, адзену швэдру якую – і цёпла мне. Ураджайная Глыб. ШГАЛЬ ж. Капуста. А ў мяне ўсю шгаль чэрві пааб'ядалі. Янушэва Докш. ШКАДНЕЙ безас.-прэдык., выш. Больш шкада. Мне ж цябе шкадней, як каго яшчэ. Белішкі Паст. Ты не крыўдуй, мне ж старога майго шкадней. Кураполле Паст. ШКАДНЫ прым. Шкадлівы, які робіць шкоду, гарэзлівы. Такі шкадны малец – ні мінуты не пасядзіць. Бабінічы Віц. Параўн. шабутны, шабушны, шухарны. ШКАДОБНІК м., экспр. Жаласнік. Вось, шкадобнік знайшоўся які. Нурава В.-Дзв. ШКАПЕЦ м. Бурт, капец. Як шкапец слаба закрыеш, тады бульба змерзнець. Зубава Арш. ШКАПОК, ШКАПЧЫК м., памянш. Невялікая шафа. Гэты шкапок якраз станець тут. Курылаўшчына Шум. Талеркі ў шкапчыку ўсе. Стуканы Глыб. ШКАРЛОТЫ толькі мн. Стары, паношаны абутак. Ды выкінь ты ўжо свае шкарлоты, людзі смяяцца будуць. Бушыкі Глыб. Дачка мае шкарлоты ўсе выкінула. Ліпаўкі Докш. Параўн. шкробы, шкрэбкі. ШКАРЛУПА ж., ШКАРЛУПКА ж., ШКАРЛУПЫ, ШКАРЛУШКІ мн. Шкарлупіна, цвёрдая абалонка яйка. Шкарлупу добра стаўчы нада, тады можна свіням даваць. Янкавічы Рас. Куры нейкія не такія: шкарлупка цвёрдая, аж разбіць цяжка. Мікуліна Пол. Пасля Пасхі ўвесь двор шкарлупамі ўсыпаны. Бабінічы Арш. Шкарлушкі па ўсяму двару валяюцца. Езярышча Гар. ШКАРПЭТКІ мн. Боты. Шкарпэткі ў лес абуй, іх змяя не пракусіць калі што. Бачэйкава Беш. Раніцай мокра, але ў шкарпэтках рызінавых не магу хадзіць. Казімірова Пол. Параўн. шкурні. ШКАРПЭЦІЦЬ незак., экспр. Хутка, шпарка ісці, накіроўваючыся куды-н. Да лесу нада доўга шкарпэціць. Чыстаполле В.-Дзв. Глядзі, твой некуды шкарпэціць. Балбекі Шарк. Параўн. шпандорыць. ШКАРЭДЗІЦЬ незак. Забруджваць, пэцкаць. Не хачу штаны шкарэдзіць, прынясі што наверх надзець. Стаі Леп. ШКВАРКА ж. Падсмажаны кавалак сала. Бульба са шкваркамі – самае тое. Ласкаўшчына Глыб. Бульба са шкваркамі – найлепшы наедак! Ульянавічы Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 359 ▶