Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ШАМАЛЩЦА незак. Варушыцца, варочацца. Стары мой не спіць, усю ноч шамаліццаў ложку. Гарадзец Шарк. ШАМШЭЦЬ незак. Шамацець. Сена ужо такое сухое, што аж шамшъщъ пад нагамі. Сарочына Уш. ШАНДОЛЛЕ н., зб. Старое, паношанае адзенне. Столькі шандолля назбіралася, каб аддацъ кому. Фарынава Пол. ШАНДРАК м. Бедны чалавек, бядняк. У натай дзярэўні i цяпер тандракоў хватаіць. Задуброўе Віц. НіАніКІ, ШАНЮШКІ мн. Печыва з тварагу, сырнікі. Унукі надта ж шанікі любяць. Дварчаны Паст. Дачка навучылася такія смачныя шанюшкі з тварагу рабіць. Заессе Чаш. ШАНТАЛОСЫ толькі мн. Клёцкі з бульбы. Шанталдсы ў нас часцей былі посныя - з грыбамі ці з капустай. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПІАНЦТВА н., толькі адз. Шанцаванне, удача. Не было мне ў жыцці такога шанцтва. Віркі Чаш. ШАНЬКА ж. К о ш ы к. Не магу ўжо рабіць. Во одну шаньку накапала сёння i ўсё. Баршчоўка Віц. Набраў цэлую шаньку яблак. Латыгалічы Чаш. ШАНЮШКІ гл. ШАНІКІ ПіАп А, ШКАПА ж., ШКАП m. Шафа. Во паглядзі, у мяне ў шапе сколькі адзежы. Нямойта Сен. У шкапі вазьмі ручнік чысты. Стайкі Арш. У шкапу кладзём адзежу, насыпкі, настольнікі. Тумінічы Арш. Бяры вон у шкапу куртку надзівай, а то на дварэ холодна, захвареіш яшчэ. Вадзянікі Гар. У шкапу ў мяне много адзежы вісіць. Адаменкі Лёзн. А мне ўчоро новы шкап прывязлг. Кавалі Лёзн. Хочаш, дык паглядзі: у мяне шкап пусты, пааддавала ўсё. Лазоўка Сен. Ты ніколі не зачыняеш шкап. Апанаскавічы Уш. Бывала, i шкап вязлі ў пасаг. Мікіціха Шум. ШАПАТШК м., бат. Дзядоўнік. Ліст шапатніку прыкладзі да нагі ~ i балецъ не будзець. Сарокі Глыб. Нядобра, калі шапатнік у гародзе расцець. Шкунцікі Шарк. ШАПОРКАЦЦА незак. Шамацець, утвараючы лёгкі шум, кратаючы што-н. Шапоркаўся нехта ноччу пад вакном. Лужасна Віц, ІІІАПУНЬКА ж. Хлеў, гаспадарчая пабудова. А гэта наша шапунька, скалочваўяе гадоў дзесяць тому. Ула Беш. ШАПЯНКА ж. Невялікі стог сена. Сена ў шапянкі складывачі, гэта мы ўжо з маткай рабілі постоянна. Лескавічы Шум. ШАПАРНУЦЬ, ШАПЯРНУЦЬ зак., экспр. Ціха сказаць на вуха каму-н. А ей тады ціханька шапарнула на уха. Хайсы Віц. Шапярні брыгадзіру - хай дасць каня. Сарокі Глыб. ШАПЯТЛІВЫ прым. Шапялявы. Малы гэты дужа шапятлівы, да доктора надо. Воўкаўшчына Міёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шапарнўла, шапарнўць, шапўнька, шкапў
4 👁
 ◀  / 359  ▶