ЧУЧУИКАЦЬ незак. Калыхаць, У позню ноч малога прыходзіцца чучуйкаць. Чарневічы Глыб. ЧУШКА гл. ЧУХНА ЧЫКАЦЦА незак., экспр. Удзяляць празмерную ўвагу каму-н. Сколькі можнаўжо з ім чыкацца/ Пруднікі Докш. Я з табой чыкацца не буду! Круткі Паст. ЧЫКУШКА гл. ЧАКУШКА ЧЫМЕРГЁС гл. ЧАМЯРГЁС ЧЫПЧЫНЫК м. Бур'ян. Хата чыпчыннікам зарасла. Дзёрнавічы В.-Дзв. ЧЫРАШЧУР прысл. Празмерна. Ён чырашчур да яе прыставаў. Замошша Брас л. Чырамчур мукі насыпала, тугое цвета будзіць. Янкі Докш. Такіўжоён чырашчурразумны. Мішкавічы Шум. ЧЫРВЯТОТНЫ прым. Чарвівы. Яблыкау сёліта многа чырвятотных. Канаты Гар. ЧЫРКАЛКІ мн. Запалкі. У хаце чыркалкі кончыліся. Раманчукі Глыб. ЧЫРКУН м. Матацыкл. Завёў свайго нырку на. Вярэнькі Паст. Хлопгуы проз ноч на чыркунах гойсаюць. Турлы Паст. ЧЫРЫКАДЬ незак., экспр. Падманваць, ілгаць. Што-та словам тваім не веру, ці не чырыкаеш ты? Ваўчо Уш. ЧБІСЛЕНШК м. Каляндар. Kyni ты мне чысленнік на сцяну. Іказнь Брасл. Якей там дзенъ сёння на чыслінніку? Канаты Гар. А якое там чысло сёння ў нас, паглядзі на чысленніку? Мурагі Рас. ЧЫХВОСЩЦЬ гл. ЧУХВОСЦЩЬ ЧЫЧЫЛІЦЬ незак., экспр. Ахвотна, прагна есці. Насыпала трусам кумбікорма, абступілі iўзяліся чьічыліць. Празарокі Глыб. ЧЭМЕР м. Вельмі салёная страва. Халаднік зрабіла, як чэмер есці німа як/ Пруднікі Докш. Твой суп - чэмер настаяшчы! Ну такі салены! Лазы Тал. ЧЭП, ЧЭПЕЛЬ м. Ланцужок, за які чапляюць замок, калі зачыняюць дзверы (звычайна ў вясковых хатах). Вароты на чэпі былі зачынены. Тумінічы Арш. У вёске хаты толькі на чэпі i зачыняюць. Задоры Леп. Дзверы на чэпе зачыні. Абольцы Тал. На чэпелъ павешай замок. Грабяніца Віц. ЧЭПЛЯ ж. Клямка. Чэпля чуць дзяржыцца ў дзвярах. Абольцы Тал. ЧЭРАН м. Дымаход. Чэран ужо развалъваецца, зімой цяжка будзіць парыманціраваць. Сахнавічы Глыб. Дым у чэран не ідзе. Чарневічы Глыб
Дадатковыя словы
бурян, хлопг^ы, чакўшка, чучўйкаць, чыкаццаі, чыкўшка, чырамчўр, чырашчўр, чырашчўрразумны, чырвятбтных, чыркўн
9 👁