Старонка 336
◀ / 359 ▶
ЧАШЧАВІК м. Падбярозавік. Столькі добрых грыбоў пашло, асобенна чашчавікоў многа. Мількі Брасл. Столькі чашчавікоў прынёс! Латышы Глыб. Чашчавікоў у лесе поўна. Сценка Докш. Калі лета гарачае – чашчавікі ўсе чарвівыя! Выдрэя Лёзн. Адных чашчавікоў торбу назбіраць можна. Ваўчо Уш. ЧВАВЫ прым. Бяззубы. Дзед мой даўно ўжо чвавы. Мікіціха Шум. ЧВАКНУЦЬ зак., экспр. Моцна стукнуць, ударыць. І чвакнуць яна сільна можыць. Дзёрнавічы В.-Дзв. ЧЭРВЫ мн. Унутранасці, органы брушной поласці. Бальны парсючок: усе чэрвы чорныя. Кузняцова Віц. ЧЫРІДА ж. Радоўка, чарга пасвіць кароў. Назаўтра ўжо мая чыріда кароў гнаць. Езярышча, Канашы, Ноўка Гар. Вот і мая чыріда ў поле гнаць. Загарадна Лёзн. ЧМАКАЦЬ незак. Чвякаць. Не чмякай за сталом! Бычыха Гар. ЧМУНЬКА аг., неадабр. Ціхмяны, пакорлівы чалавек. Вот дык чмунька: ні пашуціць, ні пасмяецца. Тупічына Шарк. ЧОБАТЫ мн. Боты. Чобаты адзела на вуліцу выскачыць. Лісуны Арш. Чобаты мае ўжо старыя – нагам холадна. Кошчава Беш. Пайду чобаты адзену, а то гразка на вуліцы. Петрунова Глыб. Снімай чобаты і ідзі ў комнату. Янкавічы Рас. Чобаты як абула, то ў ногі цёпла. Сарочына Уш. Чобаты ў яе былі такія рэзінавыя. Абольцы Тал. Ой, які ў яе чобаты! Бокішава Шум. Зараз чобаты здзену. Слабада Шум. ЧОМБАР м. Чабор. Так добра выпіць чаю з чомбару. Фарынава Пол. З чомбару чай прыятны. Шыці Шарк. Помню, мамка чай з чомбару заварывала. Слабада Шум. ЧОПКА ж. Кладоўка, памяшканне для гаспадарчых мэт. Ідзі ў чопку, тапорык прынясі. Езярышча Гар. У чопкі і храню разныя сваі пріправы. Загарадна Лёзн. ЧОРНАГАЛОВІК м. Баравік. У прошлым гаду ў лясу столькі чорнагаловікаў было. Высачаны Лёзн. Поўны кошык чорнагаловікаў насабіралі. Серкавіцы Тал. Чорнагаловікаў у гэтым годзе ў лесе мала. Расалай Шум. ◊ ЧОРТА ГАНЯЦЬ Прабіраць, сварыцца, пясочыць. Пара мне табе ўжэ, гляжу, чорта ганяць, раз ні панімаіш. Канашы Гар. Параўн. чухвосціць, чыхвосціць. ◊ ЧОРТА ШУКАЦЬ Безвынікова шукаць што-н. У лес чорта шукаць пашлі? Якія цяпер грыбы! Воўкавічы Тал. ◊ ЧОРЦІК У БРЫЛЁЧКУ Нічога няма. Усё прапіла: у хаце – чорцік у брылёчку. Ноўка Віц. ЧОСНІК, ЧОСНЫК м. Часнок. Нешта ў гэтым годзе чоснік не вырас. Мацюкова Глыб. Чоснік сягоння выкапала, трэба ж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 359 ▶