Старонка 334
◀ / 359 ▶
ЧАКУШКА, ЧЫКУШКА ж. Невялікая бутэлечка, пузырок гарэлкі. Думаю, не хваціць адной чакушкі на дваіх, нада ісці ў магазін. Серкавіцы Тал. Узіла ім чыкушку, хваціць: каб ні ўпіліся! Янкі Докш. ЧАЛЕСНІК м. Месца каля печы, дзе стаяць вілы, чапяла і інш. Чапяла ў чалесніку стаіць. Тумінічы Арш. Найдзі чапялу ў чалесніку, прынясі мне! Карабанавічы Дубр. Пастаў клюку ў чалеснік. Касцяні Паст. Параўн. чапельнік. ЧАЛО н. Месца ў печы перад засланкай, прыпечак. Чало ў печы далжно быць чыстым, ухожаным. Гунчакі Віц. Чало пайду закрыю, некрасіва. Доўжа Віц. Над чалом вешай усё сваё мокрае. Ноўка Гар. На чале стаяў чыгун з ячневай кашай. Лужкі Шарк. Пастаў ты каструлю з супам на чало, каб не прастыла. Пескавічы Шум. ЧАМЯРВА ж., зб., лаянк. Зборышча (дзяцей). От, чамярва, што ні кажы, усё роўна сваё! Слабада Шум. ЧАМЯРГЕС, ЧЫМЕРГЕС м. Самаробныя гарэлка ці віно. Выпіў учора нейкага чамяргесу, дык сёння дрэнна нешта. Старое Сяло Уш. Добрая хазяйка папалася: сразу чымергес на стол. Тупічына Шарк. Параўн. чача. ЧАПАЦЬ незак., экспр. Ісці марудна, не спяшаючыся. За намі ніхто не прыехаў, вот і чапалі памалу з Зябак да Псуі. Празарокі Глыб. Пакуль яна чапаць будзіць, дык усе разойдуцца. Матырына Леп. Параўн. чухаць. ЧАПЕЛЬНІК м. Месца каля печы, дзе ставяць чапялу, вілкі і інш. З чапельніка не забудзь шуму вымесь. Канашы Гар. Параўн. чалеснік. ЧАПОК м. Вясковы магазін. Нада за хлебцам і калбаскай у чапок схадзіць. Бачэйкава Беш. Як чапок адкрыўся, так грошы і паплылі. Выдрэя Лёзн. Ці хадзіў ты ў чапок сёння? Серкавіцы Тал. ЧАПОТКА ж. Пасудзіна малога памеру для піцця; конаўка. Там жа чапотка на полке, туды і налі вады. Шыбекі Арш. ЧАРАПАХА, ЧАРАПАШКА ж. Чарпак для вады. На калодзежы збоку чарапаха ляжала. Клясціцы Рас. З чарапашкі цвяты палівай. Дворнава Шарк. ЧАРАПОК м., экспр. Стары аўтамабіль. Што гэта – машына? Чарапок нейкі! Пруднікі Докш. У яго ў дварэ гэты чарапок ужо сколькі гадоў стаіць. Апанаскавічы Уш. І як ён на гэтым чарапку ездзіць? Кублічы Уш. ЧАРВІЎКА ж., экспр. Пладова-ягаднае віно нізкага гатунку. Ну і сколькі ён будзіць гэту чарвіўку піць? Дольдзева Сен. Віна ніякага німа, толькі чарвіўка ў магазіне. Крывое Сяло Шум. Параўн. чарніла. ЧАРЁПКА, ЧАРОПКА ж., ЧАРЯПОК м. Глыбокая жалезная міска. Прінясі са двара сабаччую чарёпку. Канашы Гар. Налі халадніку ў чаропку. Слабада Докш. Супу сабе цэлую чаропку наліла. Кудзіны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 359 ▶