Старонка 331
◀ / 359 ▶
ЦЭПКІ прым. Учэпісты, хваткі, спрытны. Хлопец ён цэпкі. Новая Яблынька Тал. ЦЭРКАЎ ж. Царква. Як яны жывуць, што ў цэркаў ніхто ні ходзіць? Янкі Докш. Я ўсяго разы са тры ў чысты чэцвір у цэркаў схадзіла. Язна Міёр. ЦЭТЛІК м. Вяровачка, завязка. Дай мне цэтлік які, каб мех во завязаць. Воўкаўшчына Міёр. Баба, дай мне цэтлік, каб мяшок завязаць. Новы Пагост Міёр. Параўн. цясёмка. ЦЭЎКА ж. Перадплечча, частка рукі ад локця да кісці. На цэўку бінт накладзі і два дня так хадзі. Весніно В.-Дзв. Уся цэўка ад укусаў распухла. Задзежжа В.-Дзв. Так цэўку скруціла, ад лакця і ўніз, што думала, рука аднімецца. Сахнавічы Глыб. Як зваліўся з веласіпеда, так цэўку шчасаў. Мікалаёва Міёр. ЦЮКАЦЬ незак. Цкаваць, напускаць сабаку на каго-н. Не нада на людзей сабаку цюкаць. Мурагі Рас. ЦЮКРЫЖЫЦЬ незак., экспр. Прагна есці. Во цюкрыжыць! Відаць, што прагаладаўся. Ноўка Гар. Параўн. цюрыць. ЦЮЛІНА ж. Цюль. Нада ўжо цюліну перачапіць, парудзела. Янкі Докш. А нам дачка дык новую цюліну прывезла. Гута Паст. ЦЮЛЮЛЮКАЦЬ незак., экспр. Ціха, манатонна іграць на музычным інструменце. Хваціць табе ўжэ цюлюлюкаць: надаела за дзень. Казловічы Гар. ЦЮЛЮПАЦЬ незак. Крышыць, здрабняць што-н. Ні нада хлеб цюлюпаць. Канашы Гар. Параўн. цюпіць. ЦЮНЯ ж. Суп з крапівы і шчаўя. А я дык цюню люблю і са смітанай. Лазічы Глыб. ЦЮПА аг., неадабр. Нясмелы чалавек. Ну такі цюпа, нічога сам не зробіць. Лазічы Глыб. ЦЮПАНКА, ЦЮПКА ж., ЦЮПКІ мн. Ежа з вады або малака, накрышаных кавалачкаў хлеба (булкі) і цукру. Захацелася цюпанкі, зрабіла пад вечар і са смакам паелі. Мосар Глыб. Цюпку я любіла, як малая была: малака налію, батону накрышу і пасаладжу. Смаката! Дзёрнавічы В.-Дзв. Ці будзіш цюпку есці? Грыгаравічы Леп. Цюпку елі – за вушы не адцягнуць. Гараны Пол. З малаком цюпку зраблю. Серкавіцы Тал. Цюпак з'ем трошку. Канашы Гар. Хлеб свежы, зраблю сабе цюпкі. Янкі Докш. Ну не ряві, я табе січас цюпкі здзелаю. Мурагі Рас. ЦЮПАЦЬ незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Цюпаю з рання да вечара, а што раблю? Лазы Тал. ЦЮПІЦЬ незак. Крышыць хлеб рукамі ў малако, суп і інш. Мне хлеб у суп не цюпі: не люблю. Мурагі Рас. Параўн. цюлюпаць. ЦЮПКА, ЦЮПКІ гл. ЦЮПАНКА ЦЮРА ж. Страва з бульбы (тушаная бульба). Мама цюру з мясам прыгатовіла. Клясціцы Рас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 359 ▶