бабы нашы коней, а потым кароў даіць ідуць. Савуткі Шарк. Я коз наважала. Зарачыцак Докш. Параўн. наважваць, наважывацъ. НАВЛЖВАЦЬ, НАВАЖЫВАЦЪ незак. Прывязваць. Я наважвала карову каля дома заўсёды ў раніцы. Замхава, Чарневічы Глыб. Лайду кароўку наважывацъ. Ясевічы Глыб. Параўн. наважщь. НАВАЛКА, НАВАЛУШКА, НАВЭЛКА ж. Навалачка. Трэба пасля бані пададзіяльнік i навалку чыстыя надзецъ, каб у грозным ні спаць. Іванск Чаш. Чыстыя навалю адзіваюць пасля бані. Ветрына Пол. Замяні навалушку. Звязда Леп. Зараз навэлкі ўбяру, чыстыя дам. Чарневічы Глыб. Параўн. нападушнік, наўлечка, наулёчка, наўлічка. НАВАЛОМ прысл. Многа, навалам. У прошлым годзе груш у нашым садзе было навалом. Дрыгучы Міёр. Параўн. настаяшча, непаказана. НАВАЛОХАЦЬ зак., экспр. Набраць, сабраць шмат чаго-н. / старых, i чарвівых, i добрых грыбоў навалохаў кош. Пліса Глыб. Навалдхаў цэлае вядро яблыкау. Празарокі, Лужкі, Латышы Глыб. Параўн. нацудзіць. НАВАЛУШКА гл. НАВАЛКА НАВАЛЬНЫ прым. Праліўны (пра дождж). Аднаго дня ішоў навальны дождж. Мілашы Брасл. НАВАРНЩА ж. Кубел для захоўвання сала. 3 голоду не памром: у мяне яшчэ цэлая наварніца сала. Казловічы Арш. Наваршцу бацъка рабіў з дубу, каб болъш праслужыла. Дуброўна. НАВЁДНІК м. Наведвальнік. Да бабулі прыехаў навёднік хлопец такі прыгожы. Бельнякі Чаш. НАВЁДНІЦА ж. Наведвальніца. Будзеце, даражэнъкая, натай наведиіцай. Бельнякі Чаш. НАВЁДЫ толькі мн. Адведкі. Пойдзем заўтра у навёды, погуляем разам. Радчонкі Гар. НАВЁСНУ прысл. Вясною будучага года. Навёсну.мы болъш пасеем бульбы. Антаполле Чаш. НАВЁСЦІ1 зак. Прасачыць. Трэба навёсці, дзе курыца нясегща. Баруны Брасл. НАВЁСЩ2 зак. Прычасаць валасы. Бывала, волосы навяду, а яны ў мяне доўгія былі, па пояс. Машканы Сен. НАВЁСЩ3 зак. Навастрыць. Давай навяду вам нажы. Каты Шарк. Параўн. набіць. НАВЁСЩ4 зак. Прыгатаваць ежу. Трэба навёсці чаго-небудзъ госці прыйшлі. Арэхаўна Уш. Параўн. накрапацъ' у 1 знач,, настрдщъ. НАВЁТ м. Павець, навес. Лад навётам ураджай сохнецъ. Промыслы Беш. НАВЁШКІ толькі мн. Веснічкі, варотцы. Адламаліся навёшкі, так i будуць ляжацъ. Мілейкі Міёр
Дадатковыя словы
навядў, нападўшнік, нацўдзіць
5 👁