Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
о ФЭШНА ТРАВА ж., бат. Пустазельная трава, якая сцелецца па агародзе. Рады не магу дацъ. Увесь гарод фэліна трава забіла. Таўкіні Шарк. ХАБЗА, ХАБЗАЙНЯ ж., экспр. Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча. У Гарадку, у хабзё там учыцца. Казловічы Г ар, Дзе ж ты вучыўся? Пэўна, у хабзайні? Мацюкова Глыб. У хабзайню вучыцца пойдзіць, калі ні паступіць болі нікуды. Пруднікі Докш. ХАБУНЯ, памяти. ХАБУНЬКА ж. Кладоўка, падсобнае памяшканне для захоўвання сельскагаспадарчых прылад, гародніны, зерня i інш. У хабуні мы розныя прылады захоўваем. Нярэйша Сен. Схадзі ў хабуню, зерня прынясі. Коравічы Чаш. Вазьмі ў хабуньцы вілы i граблі. Верхняе Глыб. Пасып буракі ў хабуньцы. Празарокі Глыб. Вазьмі лапату c хабунькі. Язвіна Шум. Параўн. хламдунік. ХАБЭРКІ толькі мн. Пажыткі, дробныя рэчы. I тады яго жонушка ceai хабэркі сабрала i паехала назад у свой горад. Задуброўе Віц. ХАВАЖА, ХОВАЛКА ж.. ХОВАЖІ мн. Хованкі (дзіцячая гульня). У хавалку інціресна іграць усім было. Высачаны Лёзн. I рад быў гуляць з дзяцьмі ў ховалку, ды замарыўся ўжо. Серкавіцы Тал. У дзецтве ў ховалкі гулялі. Езярышча Гap. 0 ХАДАЛЯКУ ДАЦЬ Уцячы, даць ходу. Тады хадаляку далі мы: xmo ў кусты, хтоў канаву. Паташня Міёр. ХАДЖАЛЫ прым. Які шмат дзе пабываў, бывалы. Відаць, гэта быў хаджалы чалавек. Пазнякова Пол. ХАДЗІБЫ прым. Здаровы, на сваіх нагах (пра чалавека). Тады я яшчэ хадзібая была. Сахнавічы Глыб. 0 ХАДЗІЦЬ 3-ПАД УЦЮГА Выглядаць акуратна, ахайна. Я кожны дзень хадзіла з-пад уцюга, як маладая была ды ў школе рабіла. ГутаПаст. 0 ХАДЗІЦЬ НА ЦЬІРЛАХ Празмерна дагаджаць, прыслужваць каму-н. Зінкаўсё жыццёходзіць на цырлах перад свякроўю. Алёнавічы Тал. 0 ХАДЗІЦЬ ПА ЧУЖЬІМ ГАРОХЕ Квапіцца на чужое дабро. Вот не люблю людзей, што толькі ходзяцъ па чужым гарохе. Іказнь Брасл. ХАГЦЬ незак. Абгаворваць, нагаворваць, узводзіць паклёп. Ш нада міне хаіць npi ўсіх. Канаты Г ар. ХАЙЛУКОМ прысл. Абы-як, як папала, неахайна. Пакідаў хайлукдм свае рэчы, мож я іх сабіраць буду?! Папоўка Сен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хабўнька, хабўнькі, хабўньцы, хабўню, хабўня, хабўні, хламдўнік
6 👁
 ◀  / 359  ▶