ф ФАЁРКА ж. Канфорка. Запалі газ на дзве фаёркі. Сіцькава Міёр.
ФАЙКА ж. Люлька, прылада для курэння. Даўней дзед файку курыў. Буднікі Беш.
ФАНЕРА ж., заал. Лешч. Фанера ў рыбакоў - то рыбіна такая плоская i большая. Белая Ліпа Сен.
ФАНЕРКА ж. Металічны круг, якім закрываюць адтуліну ў пліце. Каб вада скарэй закіпела, надо зняцъ одну, а то i дзве фанёркі. Цешылава Паст. Параўн. фаярка.
ФАНЕРЫНА ж., адзінк., заал. Падлешчык. Ну сколькі фанёрын спаймаў? Бачэйкава Беш. Фанёра ў рыбакоў - то рыбіна такая плоская i большая. Белая Ліпа Сен.
ФАПША ж. Фельчарка на ФАПе. Фапша молодая i нявопытная. Сокарава Беш. Параўн. фельчарыца.
ФАРСАТЫ прым. Ганарлівы. Мальцы цяпер пашлі нейкія фарсатыя. Казімірова Пол.
ФАТЫГА ж. Клопат, турботы. Прыйшла яшчэ тая фатыга. Бароўка В.-Дзв. Фатыга табе на гэта дзела. Сардыкі В.-Дзв. Цяпер адна фатыга, каб мяне прынялі на работу. Хацілы Паст.
ФАТЭЛЬ, ФУТЭЛЯ ж. Мяккае крэсла. Не лупі скуру з фатэлі кому буду гаварыць. Бачэйкава Беш. У хаце стаялі фатэлі i много рознай мэблі. Пашкі Шарк. Каб на футэлі яму сядзець толька; што яму табурэцік. Буцавічы Паст.
ФАЯРКА ж. Металічны круг, якім закрываюць адтуліну ў пліце. А ці ёсцъ у магазіне фаяркі? Ахрэмаўцы Брасл. Параўн. фанёрка.
ФЕЛЬЧАРЫЦА ж. Жанчына-фельчар. Фельчарыца у нас добрая, малодзенькая такая, усягда пстожа, пагаворыць. Пралетарск Гар. Параўн. фапша.
ФЕНХЕЛЬ м. Расліна, якую спажываюць у ежу. Зусім нядаўна я ўзнала, што фёнхель можно браць для салатау. Васюкі Шарк.
ФІЛЕТ м. Густое варэнне, джэм. Вазьмі філёт з чаем i з хлебам. Пушкі Лёзн.
ФІЛЁНКА ж. Пялёнка, прасцінка. Філёнкі сушацца на iuacife. Канаты Гар., Балаі Паст.
ФІЛІЖАНКА ж. 1. Кубак. Занясі гасцям гэтыя філіжанкі. Язна Міёр. 2, Чарка. Ну, кульну адну філіжанку, а болей не буду. Буцавічы Паст.
ФІЛЮЦІЦБ незак., экспр. Падманваць. Эй, брат, не філюць! Янкавічы Рас.
ФІЛЯР м., буд. Шула. Гэтыя броўны на фгляры. Буднікі Беш
41 👁