Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
УСЯГДЬІ прысл. Заўсёды. Я дык усягды так рана снедаю. Бортнікі Гльтб. УСЯДЗЪБША ж. Прысядзібны ўчастак. Як жа яны жыць думаюць, ежыліўсядзьбіну не дагледзюцъ. Веляшковічы Лёзн. УСЯДОНЧЫК м. Услончык, зэдлік. На усядднчыку сядзела бабка. Лужкі Шарк. УСЯНОЧНАЯ жпе р а н Неспакой, хваляванне на працягу ночы. Зноўмне за вас усяночная. Опса Брасл. УТАЛОН м. Супакой. Ці будзіць вам, дзеці, калі-небудзь уталдн? Барсукі Дубр. УТАПТЫВАЦЬ незак. Прыніжаць, зневажыць каго-н. Якая была жызня, калі яго ўтаптывалі на кожным шагу. Гарэлікі Лёзн. УТАРОП м. Вар'ят, дурань. Чаго стаіш, якутардп? Дварышча Шарк. УТАРПАЧЫЦЬ, УТРАПАЧЫЦЬ зак., экспр. Засунуць, падзець куды-н. што-н. Кудыўжэ маю сцірку ўтарпачыла? Ноўка Гар. Ніяк не магу ўспомніць, куды утрапачыла шапку. Камоскі Беш. УТАУЧЫСЯ зак. Уладзіцда. Каб дау Бог у сё ў тауклося. Забор'е Сен. УТРАЛАЧЬІЦЬ гл. УТАРПАЧЫЦЬ УТРАПЁШКІ мн. Бліны з дранай бульбы. Сёння зрабіла ўтрапёнікі Ласіца Паст. УТРУПЩЬ зак., экспр. Шмат з'есці. Уну к мой пасля танцаў учора ўтрупіў у сю колбасу i макароны. Ахрэмаўцы Брасл. УТУШЦЦА зак. Спыніцца. Коньутупіўся i стаіць. Ноўка Віц. УТУРНУЦЬ, УТУРЬЩЬ зак., экспр. Прабудзіць. Кладзіцеся цяперака спаг\ъ, а то заўтра рана абедзвюх утурну. Лазічы Глыб. Яго ўтурыла раніцай, каб касіць у сад ішоў. Папшычы Глыб. УТУТАРЫЦЬ зак. Згубіць. Во ўжо зноў дзесъ пугаўку ўтутарыла. Му pari Рас. УТЬІЛ прысл. У зад, назад. Рукі ўтыл, а нос у неба. Верамееўшчына Дубр. УФРЫЗОЎКА ж. Завіўка на валасах. Мая суседка (у яе рэдкія валасы) зрабіла ўфрыздуку. Калышкі Лёзн. УХАДЗІЦЦА зак. Стаміцца. Так за дзенъ ухддзішся, што к вечару ногі не йдуцъ. Лужасна Віц., Канаты Гар., Марынцы Чаш. Параўн. уматацца. УХАЖОРНІК м. Кавалер, залёгнік. Шмат было ў мяне ўхаждрнікаў. Высачаны Лёзн. УХАЙДОХАЦЬ зак., экспр. Зламаць, разваліць. Такую машыну ўхайдохалі! Дзёрнавічы В.-Дзв., Лужасна Віц. УХВА ж. Юшка, рыбная поліўка. У каструлі шчэ ёсцъ трохі ўхвы. Вялікае Сяло Сен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варят, заборе, зесці, коньутўпіўся, усянбчная, утурнў, ўтрўпіў, ўтўтарыла, ўфрыздўку
17 👁
 ◀  / 359  ▶