УРАж ЫНА аг., неадабр. У парты чалавек. Во ўражына якая! Нічога не зробіць так, як яе просяцъ. Ну i характар! Новы Двор В.-Дзв. Параун. ўпар, упарціна, упоры на. УРАЗ м. Хвароба жывата. У раз паяуляецца ад цяжкай работы, натугі. Мокавічы Чаш. УРОДА ж. Ураджай. Сёлета добрая урода. Станіславова Дубр. У тый год урода на ягады выдалась. Зароўе Леп. Людзі гадаюць, якая будзіць урода на збажыну. Лужкі Шарк. УРОІЦЦА зак. Уявіцца, уздумацца. Урдіцца цётцы чорт яго знае што, от i страх наганяе на малых. Коравічы Чаш. УРОКА ж., УРОЦЫ мн. Сурокі. Каб у гщбе урдцы не бываці. Ноўка Віц. Знінацку заболела нага. Пэўнаурдцы. Макаравічы Докш. УРУЧЧА н. Палка, кій. Зараз як возьму ўручча! Селішча Уш. УРЫБАК м. Кавалак, частка вяроўкі. Зачатла корову за ўрывак i павяла дамоў. Адаменкі Лёзн. УРЭЗ м. Абрэз; вінтоўка з укарочаным, абрэзаным отвалом. Мы, дзеці, не ведалі, дзеляжыцъ бацькаўурэз. Слабада Шум. УРЭКА ж. Бераг ракі. Усе на ўрэкі паселі i рыбу ловяць. Казімірова Пол. УС м. Месца, дзе злучаюцца дзве рэчкі. За касцёлам находзіцца ус. Ула Беш. УСАК м. Сом. Усакі па ямам. Заазер'е Тал. УСЕРДЗІЦЦА зак, Раззлавацца. Яна на яго дужа ўсёрдзілася. Канаты, Сяло Тар. / чаго яны на мяне ўсердзіліся? Арлея Пол. Сына выгналі: прадсядацель усердзіўся. Белая Ліпа Сен. Параўн. узліцца, усханабэрыцца. ОУСЕДУДОЙУсё вельмі добра. У школе я была круглой атлічніцай, у мяне былоўсё дудой. Ляснеўшчына Уш. УСЕНАК м. Адтуліна, уваход у рыбалоўную снасць. У бучу усёнак, рак заходзіць туды. Старыя Крукі Міёр. УСКАЛОЦЦА зак., экспр. Рана ўстаць. Ускалоласъ ні свет ні зара. Канева Сен. УСКОП прысл. Разам, сумесна. Ды што ты, у скоп добра работу рабіць любую. Язна Міёр. Параўн. умёсна. УСМАЛ м. Амярцвелая смалістая частка ствала хвоі, якая добра гарыць i выкарыстоўваецца як падпал; смаляк. Перш усмал прынясі. Камень Леп. УСМЯГНУЦЬ зак. Утушыцца (пра ежу). Каша ў печы ўсмягла. Сухавержжа Міёр. УСТОРКНУЦЬ, УСТОРНУЦЬ зак. Абуць, надзець на ногі (звычайна наспех, часова). Усторкнеш бацінкг на ногі. Гастынічы Тал. Во, хоцъ боты ўсторні. Новы Двор В.-Дзв., Канашы Тар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, ўрўчча
32 👁