Старонка 312
◀ / 359 ▶
УЛЯК м. Спалох, перапуд. Бабка Наста прынясла зелле ад уляку. Завыдрына Уш. УЛЯКНУЦЦА зак. Спалохацца, спужацца. Улякнулася я тады дужа, аж заікацца стала. Ноўка Гар. Улякнулася, аж ногі звяло. Кругляны Сен. УМАСЦІЦЦА зак. Уладкавацца дзе-н. У новай кварціры ўмасціліся. Кутняны Пол. УМАТАЦЦА зак., экспр. Вельмі стаміцца. Уматаўся за дзень на рабоці. Лужасна Віц. Каб хто-небудзь памог трошку, я так бы не ўматаўся. Кушняроўка Чаш. Параўн. ухадзіцца. УМЕКА аг. Спрытны, умелы чалавек. Ён такі ў мяне ўмека расце. Смалоўка Гар. Валодзя быў умека на ўсе рукі. Рэдзькі Дубр. У мяне зяць умека на ўсе рукі. Турчына Міёр. Умека які знайшоўся – і без цябе абыйдземся. Дварэц Чаш. УМЕСНА прысл. Сумесна, разам. Хлеў тады ўмесна з ім строілі. Лужасна Віц. Параўн. ускоп. УМЕСНЫ прым. Сумесны. Баня ўмесная – з дзядзькам на дваіх. Лісна В.-Дзв. УМІЛКА ж. Усмешка. У нашай дачуркі такая добрая ўмілка. Станіславова Дубр. УМЫКНУЦЬ зак. Украсці. Яму што-небудзь умыкнуць як плюнуць. Калінавая Міёр. У суседа ўчора каня нехта ўмыкнуў. Мядзведзева В.-Дзв. УМЫСНЯ прысл. Знарок. Яна ўмысня ўсё гэта зробіла. Іванаўка Гар. УМЯСЦІСЯ незак., экспр. Хутка знікнуць, зрабіўшы штосьці дрэннае. Быстра ён умеўся, як паганяла. Бортнікі Глыб. УНЕПРЫКМЕТКУ прысл. Непрыкметна, незаўважна. Вечарам унепрыкметку выйшла з дому. Кузьмянцы Віц. УНІКНУЦЬ зак. Знікнуць. Куды мая новая блюзка ўнікла? Шукаю-шукаю, не магу знайсці. Вусава Глыб. УНІЯТНЫ прым. Нягодны, паганы. Нармальны чалавек так дзяліць не станіць, у яго дажа від уніятны. Нізы Лёзн. УНОС м. Медазбор. Не было ўносу ў гэтым гаду, мала мёду. Буднікі Беш. УНОСНІК м. Насоўка. З кішэні дастаў уноснік. Вялікая Пярэспа Сен. УНУЧА ж. Унучка. Унуча мая ўжо вялікая. Грынеўшчына Докш. УНЯЦЬ зак. Злавіць. Ці многа рыбы ўняў? Белая Ліпа Сен. УПАЛ м. Спёка. Калі ўпал, дык пыл сталбом. Падбярэззе Тал. Ну і ўпал на вуліцы, трываць немагчыма. Загацце Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 359 ▶