Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
угамунку няма. Урбаны Брасл. На гэтага хлапца ніколі ўгамунку нет. Савічы Паст. УГАр ЫНА ж. Прывязка ў цэпе для малацьбы. Зярно бічі ўгарынай. Цясты В.-Дзв. Угарыну рабілі ca скуры вугроў. Барсукі В.-Дзв. УГОДА ж. Умова, дагавор. Зрабілі між сабой угоду. Мікалаёва Міёр. УГРУНЬ прысл. Вельмі хутка. Ліса ад мяне як паляцела ўгрунь. Хацілы Паст. УТРЫЦА ж., рыб. Мінога. У нас у возеры шмат ўгрыцы. Сарочына Уш. УГУСЦГЦЬ зак. Зварыць залішне густую страву. Угусціла кашу нада даліваць вадой. Забор'e Шум. О У ДАМЬІ ПАЁХАЦЬ Паехаць у горад. Запрагай, у дамы паёдзем: аўталаўкаў такі снег не пайдзець. Каменка Тал. О УДАЦЦА Ў ПАМЯЦЪ Надоўга запомніцца. Удалося ў памяцъ, як немец мамку прікладам па голове біў. Канаты Г ар. Во гэта мне ў памяцъ удалдся. Еўлахі Тал. УДЗВЕЙГУ прысл. Удвая. А патом ніткі трэба злажыцъ удзвёйгу, каб таўшчэй былі Барсукі В.-Дзв. УДЗІРКАВАНЫ прым. Пульхны, мяккі, пышны. На дражджах бліны ўдзгркаваныя, смашныя. Казлоўшчына Паст. УДОДНІ прысл. На досвітку. Уставаў удддні, клаўся апоўначы. Ветрына Пол. УДОУБІЦЦА зак., неадабр. Зацята, упарта трымацца свайго (часцей памылковага) пункту погляду. Сястра як удоўбіцііа ў штонебудзь, тады ёй ужо нічога не дакажаш, ад свайго не адступіць. Белая Ліпа Сен. УДОД м., асудж. Упарты чалавек, неслух. Такі ўжо ўдод гэты малец, ніколі не паслухаіць. Обаль Гар. УДРУЧЫЦЬ зак. Скласці сена ў спецыяльнае прыстасаванне для сушкі. Сенаўдручылі, дык i дажджом высохла. Янкі Докш. УДУГАРЯ прысл. Вельмі, надта (п'яны). Паішіі ўдугаря п яныя ад іх вечарам. Адаменкі Лёзн. УДУХА ж. Дыхавіца, задышка. Чачавек яе на лёгкія хварэў, удухумеў. БаравухаПол. УДУШШЦЦА зак. Упарыцца, спацець. Во як ты ўдушніўся, спацеў, аж рагі пацяклі. Лазы Тал. Так рабіў, што ўдушніўся. Латышы Глыб. УЕДЗІСТЫ прым. Мажны, тоўсты. Вярнуўся з водпуску аўёдзісты ж стаў! Хоціна Беш. УЕДНА прысл. Настырна, напорыста. Ён чырасчур уёдна прыставаў. Замошша Брасл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборe, пяны, сенаўдрўчылі, угамўнку, удўхумеў, ўгамўнку, ўдўшніўся
3 👁
 ◀  / 359  ▶